каба́н, ‑а, м.

1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.

2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кныр ’самец свінні, якога пакінулі на племя’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС. Шат., КЭС, лаг., Жыв. сл., Нік. Напаў., Сцяшк., Сержп. Грам., Кліх, ДАБМ, Янк. I–II). Укр. кнур, рус. кнур ’тс’, польск. knur ’тс’, чэш. kňourдзік’. Скарочаная форма да kъnorzъ. Гл. кнораз. Унікальная агаласоўка ў беларускай мове не мае надзейнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лыч, лыча і лыча; мн. лычы, ‑оў; м.

1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; рыла. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве. Пальчэўскі. Кабан падыходзіць да.. стажка-мурашніка .. і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом. Колас.

2. Груб. Твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мура́шнік1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік2дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Натаміць, натрудзіць да болю цяжкай працай, доўгай хадзьбой і пад.; пашкодзіць. Павярэдзіць рукі. □ Летась вунь дзік некаму, казалі, нагу павярэдзіў... Сачанка. Праўда, .. [Сотнікаў] не надта ўдарыўся, толькі павярэдзіў нагу — уваччу пацямнела, захлынулася дыханне, і ён не адразу, пакутна пачаў ўставаць з долу. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

1. каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.

2. чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар. Навуменка. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Пташнікаў.

•••

Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Палезці, паціснуцца ў якое‑н. вузкае, глухое месца. Дзік нібы і не пачуў гэтага стрэлу. Чмыхнуў, здзекліва пакруціў хвастом і пашыўся яшчэ шпарчэй у гушчар. Сачанка.

•••

Пашыцца ў дурні — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.

пашы́цца 2, ‑шыецца; зак.

Стаць пашытым. Паклаўшы на куфар халат, шырокі, цвёрды, з белага новага кужалю — чуць пашыўся, Наста пачула, што ёй усё холадна ў плячах, ніяк не можа сагрэцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяпру́к ’кабан’ (БРС, Мал., Шн., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ); ’кастрыраваны кабан’ (Інстр. II, ДАБМ, 885); ’парсюк, дзікі парсюк, дзік’ (Сцяшк. МГ). Да пашырэння слова вяпру́к ’пакладаны кабан’ і роднасных форм (вапе́р, япру́к і інш.) гл. ДАБМ, карта № 292. Форма вяпру́к вядома на значнай частцы беларускай тэрыторыі ў гаворках і пранікла ў літаратурную мову. Параўн. яшчэ рус. дыял. (смал.) вапер, ваперь, вепирь, вапрюк ’тс’ (СРНГ). Слова гэта праславянскае (*veprь; параўн. рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, ст.-слав. вепрь, балг. ве́пър, серб. ве̏пар і г. д.). Непасрэдна *veprъ адлюстроўваецца ў бел. вапе́р, вя́пер, ве́пер (гл., там і этымалагічныя версіі). Да вяпру́к; параўн. яшчэ Мартынаў, Лекс. Палесся, 8.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)