дзік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Дзікі кабан; вепр.

Увосень дзікі ласуюцца жалудамі.

|| прым. дзічы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзі́к дзікі́
Р. дзіка́ дзіко́ў
Д. дзіку́ дзіка́м
В. дзіка́ дзіко́ў
Т. дзіко́м дзіка́мі
М. дзіку́ дзіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзік (род. дзіка́) м., зоол. ди́кий каба́н, вепрь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзік, ‑а, м.

Дзікі кабан; вепр. Дзік ходзіць з дзічыхай, За ім — табун воўчы. Купала. Стары чорны дзік-сякач ідзе звычайна наперадзе. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзік 2/205, 529; 4/201; 12/45 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІК, вепр,

вяпрук (Sus scrofa),

млекакормячае сям. свіных атр. парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы; акліматызаваны ў Амерыцы. Жыве ў разнастайных мясцінах, на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі (26—36 тыс. у 1990—95). Трымаецца невял. статкамі, старыя самцы (секачы) і самкі з парасятамі — паасобку. Адзін з родапачынальнікаў свойскіх свіней.

Даўж. да 2 м, маса да 300 кг. Афарбоўка ад светла-бурай або шэрай да амаль чорнай. Парасяты паласатыя. Цела ўкрыта пругкім, доўгім шчаціннем з падшэрсткам. Галава вялікая. клінападобна выцягнутая наперад. Вушы доўгія і шырокія, вочы маленькія, рыла доўгае з лычом. Верхнія і ніжнія іклы вял., у самцоў (6—10 см) загнутыя ўверх і ў бакі. Усёедны. Нараджае ў сярэднім 4—6 парасят, зрэдку да 12. Аб’ект промыслу.

Л.В.Кірыленка.

Дзік: 1 — самец; 2 — галава самкі; 3 — парася.

т. 6, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзік м. Wldschwein n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзікдзік, вяпрук’ (БРС). Рус. дыял. дик, укр. дик ’дзікая свіння’, польск. dzik ’тс’. Да слав. *dikъ ’дзікі і да т. п.’ Гл. Слаўскі, 1, 204.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзік А. Н. 8/276

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзік А. П. 8/121, 122

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)