дваі́ць, дваю, двоіш, двоіць; незак., што.
1. Рабіць парным; здвойваць. Дваіць ніткі.
2. Паўторна ўзорваць, пераворваць. Дваіць папары.
3. Спец. Дзяліць папалам; раздвойваць. Дваіць скуры.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
склад³, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.
Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.
Націскны с.
Дзяліць словы на склады.
○
Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.
Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.
|| прым. складо́вы, -ая, -ае.
Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
дадзялі́цца, ‑дзялюся, ‑дзелішся, ‑дзеліцца; зак.
Часта або многа дзелячы, дайсці да непрыемных вынікаў. — Як сабе хочаце, а зямлю болей дзяліць не будзем... Дадзяліліся — з сахой вывернуцца недзе. Быкаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мядзве́дзь, ‑я, м.
1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі. Буры мядзведзь. Белы мядзведзь. Пячорны мядзведзь.
2. перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага дужага чалавека. «Ну і мядзведзь, — думаў Сярмяжка, пазіраючы, як павольна клыпае.. [Яцкевіч]. — Нічога, мы цябе прыручым». Дадзіёмаў.
•••
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя гл. дзяліць.
Мядзведзь на вуха наступіў — аб адсутнасці музыкальнага слыху, здольнасцей да музыкі.
Мядзведзь у лесе здох — тое, што і воўк у лесе (за гарою) здох (гл. воўк).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Перабі́ўка ’тонкая перагародка ў жылым памяшканні’ (Жд. 1). Паводле Чэкмана (Baltistica 8 (2), 149), адлюстроўвае ўплыў літ. pérmušti ’перагарадзіць’ (< mùšti ’біць, дзяліць’), што няпэўна. Параўн. перабойка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Надзе́льны ’вясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
паднашэ́нне, ‑я, н.
Паднесеная рэч, падарунак. Паставілі [званары] карабы ў двары на ганку, і дзяк, як заўсёды, пачаў дзяліць паднашэнні. Лупсякоў. З кожным днём Радзішэўскі заўважаў, што ўсё менш і менш людзей наведвае «храм божы», змяншаюцца дары і паднашэнні. «Звязда».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Траі́цца ’раздзяляцца на тры часткі’, ’утройвацца, павялічвацца ў тры разы’ (ТСБМ), укр. трої́ти(ся), рус. трои́ть(ся), польск. troić się, н.-луж. tšojś, в.-луж. trojić, славен. trojíti ’дзяліць на тры часткі’, ’павялічвацца ў 3 разы’, серб. тро̀јити (се). Прасл. *trojiti (sę) утворана ад асновы *troj‑ зборнага лічэбніка *trojі (м., ж. р.), *trojе (н. р.) ’трое’, які развіваўся (пад уплывам *dъvojь) з і.-е. *trei̯ó‑ ’трое’ < *tréi̯es ’тры’ (Покарны, 1092; Сной₂, 786). Сюды ж траі́ць ’дзяліць на тры часткі’, ’злучаць у адно з трох’ (ТСБМ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Секс ‘усё тое, што адносіцца да палавога жыцця’. Запазычана з англ. sex ‘полавая схільнасць’, sexy ‘сексуальна заклапочаны’, першапачаткова значыла ‘натуральны пол’, што з лац. sexus ‘пол’, роднаснага secāre ‘рэзаць, дзяліць’, г. зн. ‘частка, падзел’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
мядзве́дзь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна сямейства мядзведзевых з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.
Буры м.
Белы м.
2. перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (разм.).
◊
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (разм.) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці яшчэ няма.
Мядзведзь на вуха наступіў каму (разм., жарт.) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.
|| прым. мядзве́джы, -ая, -ае.
Мядзведжыя сляды.
Мядзведжае футра.
Мядзведжая паходка (перан.).
◊
Мядзведжы куток (разм.) — аддаленае, глухое месца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)