улама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., уло́міцца; улама́ўся, -ма́лася; зак. (разм.).

Праламацца пад уздзеяннем цяжару.

Дах уламаўся.

|| незак. уло́млівацца, -аецца і уло́мвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

Крыху выправіць, паправіць.

П. дах.

П. чарцёж.

|| незак. падпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падпра́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

односка́тный аднасхі́льны;

односка́тная кры́ша аднасхі́льны дах (аднасхі́льная страха́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухсхі́льны двуска́тный, двухска́тный;

д. дах — двуска́тная (двухска́тная) кры́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улама́цца сов., разг. проломи́ться;

даха́ўся — кры́ша проломи́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухска́тны, ‑ая, ‑ае.

З двума скатамі. Двухскатны дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднасхі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін схіл. Аднасхільны дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капту́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзіцячы або жаночы вязаны галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам; капар.

2. Невялікі дах, заслона, навес над чым-н.

|| прым. капту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарапі́ца, -ы, ж.

1. зб. Тое, што і дахоўка.

Дом пакрыты чарапіцай.

2. Асобная пласцінка з абпаленай гліны — плоская ці з пазамі і выступамі.

|| прым. чарапі́чны, -ая, -ае.

Ч. дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пло́скі, -ая, -ае.

1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.

П. дах.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.

Плоскія жарты.

Плоска (прысл.) вастрасловіць.

|| наз. пло́скасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)