рэпеці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак.

1. што. Праводзіць рэпетыцыю чаго-н., развучваць.

Р. п’есу.

Р. ролю.

2. каго (што). Дапамагаць каму-н. у праходжанні вучэбнага курса, у вучэнні.

Р. вучня.

|| зак. адрэпеці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.) і прарэпеці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаць, падвярнуць што‑н. [Васіль] падкасаў рукавы шыняля, з радасцю ўзяўся дапамагаць грузіць дровы. Мележ. Косцік нехаця падкасаў вышэй каленяў штаны, узяў сваю вуду, кацялок і моўчкі пайшоў за Сцяпанам Пятровічам. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млын, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

Вадзяны м.

Паравы м.

2. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці.

Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прым. млынавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́страч, прысл. і прыназ.

1. прысл. У напрамку, процілеглым каму-, чаму-н., што рухаецца, набліжаецца.

Ісці н. брату.

2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду ці наперарэз ім хто-, што-н. рухаецца.

Кінуцца н. танкам.

Выйсці н. гасцям.

Ісці насустрачдапамагаць каму-н., спачувальна адносіцца да каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́ль.

1. прысл. На працягу некаторага часу.

Пастой п. тут.

П. нічога не вядома.

2. злуч. На працягу таго часу як.

П. дзяўчына вучыцца, трэба ёй дапамагаць.

3. злуч. Да той пары як.

Не пайду, п. не скончу работы.

Пакуль што (разм.) — пакуль (у 1 знач.), незалежна ад таго, што можа здарыцца потым.

Пакуль што мы тут усім задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл. *babitiдапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ока́зывать несов. ака́зваць;

ока́зывать влия́ние рабі́ць уплы́ў;

ока́зывать по́мощь дапамага́ць;

ока́зывать предпочте́ние аддава́ць перава́гу;

ока́зывать дове́рие ака́зваць даве́р’е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Медыкаме́нт(ы) ’лячэбныя сродкі, лякарства’ (ТСБМ), ст.-рус. медикаментъ, медикаменты (XVII ст.) прыйшло праз ням. Medikament (XVI ст.) з лац. medicāmentum ’тс’ < medeor ’лячыць’, ’дапамагаць, палягчаць’ (Фасмер, 2, 590; Васэрцыер, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свірэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Тое, што і свірэпа. [Маша], як і ўсе, палала лён, які зарастаў свірэпкай і пырнікам. Гроднеў. Івана Іванавіча Сашка ведаў. То быў старшыня калгаса. Неяк ён дзякаваў Сашкавай маці, што яна хадзіла дапамагаць жанчынам выполваць свірэпку з пшаніцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогатидапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)