разга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разгадаць.

2. Разм. Раздумваць, разважаць. — Нейкі тут далёкі ход задуманы, хлопцы, — мудра разгадваў Дзям’ян. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэле- пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (< і.-е. *k​el‑далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удалечыню́, прысл.

На далёкую адлегласць, у далёкі прастор, далёка ўперад. Юліян Козіч .. пасвятлеўшымі вачыма паглядзеў удалечыню, на тыя агароды, дзе пачынаўся зялёны луг. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

примеша́ться прымяша́цца;

к ще́бету птиц примеша́лся далёкий посторо́нний шум да шчэ́бету пту́шак прымяша́ўся далёкі чужы́ шум.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пра́шчурдалёкі продак, родапачынальнік, прапраўнук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Ст.-бел. пращоръ ’нашчадак’, прашуръ ’продак’, пращуря ’нашчадак’. Рус., укр. пра́щурдалёкі продак, родапачынальнік’, ст.-рус. пращур, пращюръ ’прапрадзед, прапраўнук’, польск. praszczurдалёкі продак, прапраўнук’ (з усходнеславянскіх моў, Банькоўскі, 2, 760), plaskur ’прапрадзед’, praskuł, prazgulę ’прапраўнук’, ст.-польск. praskurzę, praszczur ’прапраўнук’, ст.-слав. праштоуръ, праштура ’прапраўнук’. Прасл. *pra‑sk(j)urъ > ’прапрадзед, родапачынальнік’ (рэканструкцыя Трубачова, История терм., 72 і наст.). Значэнне ’прапраўнук, г. зн. далёкі продак, але па сыходнай лініі’ лічыцца даследчыкамі другасным. Этымалогія выклікае спрэчкі. Трубачоў (там жа) услед за Бернекерам (IF, 10, 155) і Міклашычам (344) узводзіць слав. слова да і.-е. кораня *(s)kur‑ і параўноўвае з літ. prakūrė́jas ’продак’, ст.-ірл. caur, cur ’герой’, санскр. çávīra‑s ’магутны’, çūras ’моцны, герой’. Наяўнасць рус. щ (< skj) ён тлумачыць існаваннем гэтага і.-е. кораня з велярным k і магчымасцю чаргавання форм *(s)kour‑ і (s)keur‑ (як, напрыклад, у рус. гнус і гнюс). Пазаславянскія адпаведнікі (без ‑s) указваюць на тое, што тут было рухомае s. Фасмер (3, 356) параўнанні Бернекера і Міклашыча лічыць неверагоднымі, не прыводзячы контраргументаў. Другія версіі (супастаўленне з шурын, рус. чур меня!) адхіляюцца ім (там жа) па фанетычных прычынах. Гл. таксама Шаўр, Etymologie, 66–67 (тлумачыць неадрознасць назваў прабацькоў і праўнукаў); Банькоўскі, 2, 599 (выводзіць славянскія формы з і.-е. *prōskouros, *prōskeuros).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вынікае з прынцыпаў, далёкі ад прынцыпаў; неістотны, другарадны. Непрыпцыповае пытанне.

2. Які не прытрымліваецца прынцыпаў, не кіруецца імі. Непрынцыповы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́шчур, ‑а, м.

Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце. Гіст. бел. сав. літ. Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет. Ліс. Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружны́, ‑ая, ‑ое.

Абходны, акольны, больш далёкі (пра шлях, дарогу і пад.). Кружная дарога. □ [Марцаліс] не пайшоў напрасткі, а выбраў кружны шлях — больш доўгі і больш пэўны. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёдарава́нне, ‑я, н.

Дараванне ўсяго і ўсім. Але і ва ўсёй сваёй творчасці, і ў апавяданні «Глядзіце на траву» ў прыватнасці, аўтар, зразумела, далёкі ад усёдаравання. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругаві́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уст. Тое, што і гарызонт. Рэйкі, нядаўна пракладзеныя, працягнуліся, як дзве струны на магутнай скрыпцы — пабеглі яны за сіні і далёкі кругавід. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)