замгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Задрамаць, заснуць на адно імгненне. Лежачы дагары і ўзіраючыся ў чорную цемрадзь, .. [Ігнась] марыў, — смела і прыгожа, пакуль не замгнуў. Мурашка. — Мы, відаць, трохі былі замгнулі, — пазяхнуўшы, адказаў Ладуцька. Кулакоўскі.

2. што. Засынаючы, заплюшчыць, сплюшчыць (вочы, павекі). Здаецца ж, і не спаў зусім, толькі на хвіліначку замгнуў вочы, а прахапіўся — белая раніца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.

2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.

•••

Паказаць кіпцюры гл. паказаць.

Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

Памазаць, насыціць смалой у асобных месцах; насмаліць дадаткова, яшчэ трохі. Падсмаліць дно лодкі. □ [Васіль:] — Пачакай.. Зараз толькі нос [чоўна] падсмалю, недзе тутака цякло... Савіцкі.

падсмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

Злёгку або дадаткова абпаліць агнём. Падсмаліць валасы. □ Стараючыся, каб як не падсмаліць вусоў, чалавек дакурвае да самых губ. Чорны. Стары перавярнуў кабанчыка дагары нагамі, каб добра падсмаліць падчаровак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.

2. што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.

3. што. Абмалаціць усё, многае.

4. што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі. Сабаленка.

5. безас. каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сто́ці ‘высокі, стаячы’, ‘строма’, ‘стойма’, сто́цевы ‘стромы’, сто́цы ‘стойма’, стоць ‘тс’, ‘вертыкальна’, ‘уніз галавой’, сто́цьмы ‘высокі’, сто́ця ‘стромка’ (Сл. ПЗБ), стоць, сто́цьма ‘галавою уніз’ (Янк. 1), ‘перпендыкулярна’ (Касп.), стоць, стацьмако́м ‘стаяком, дагары нагамі, дыбарам’ (Барад.), сто́цьма ‘нястрымна’ (Жд. 2), стоцькі ‘стойма’ (Др.-Падб.), стуць (галавой) ‘уніз галавой’ (Сцяшк.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 591–592), з літ. stãčias ‘стаячы, стромы, высокі’. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 132. Сюды ж назоўнікі стоці ‘апорныя слупы ў гумне’ (паст., ЛА, 4), стоць ‘беспарадак’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ць несов. паха́ть;

і мы ара́лі — и мы паха́ли;

хто тры разы́ арэ́, той тры снапы́ бярэ́посл. как посе́ешь, так и пожнёшь;

як ні ары́, абы́ чо́рным дагары́погов. лишь бы как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́жны, ‑ая, ‑ае, займ.

1. (мн. ко́жныя, ‑ых, ужываецца толькі ў спалучэннях колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, а таксама з назоўнікамі, якія не маюць адзіночнага ліку). Адзін з усіх, узяты асобна; усякі. Аўтобус ходзіць кожныя пяць мінут. Кожны дзень. □ Танцавала Зіна лёгка, папярэджваючы кожны рух партнёра. Шыцік.

2. у знач. наз. ко́жны, ‑ага, м.; ко́жная, ‑ай, ж. Усякі чалавек. Кожнаму сваё. □ Запомніць кожнаму не шкодзіць: Герой Не той, Хто дагары нагамі ходзіць. Корбан.

•••

Кожны божы дзень гл. дзень.

На кожным кроку гл. крок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакулі́цца, ‑кулюся, ‑кулішся, ‑куліцца; зак.

Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася. Жычка. Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары. Пальчэўскі. // Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. // Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду. Лобан. // Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўзна́кдагары’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), наўзнач ’тс’ (Янк. 1; карэл., Янк. Мат., Ян.), навознач ’тс’ (стол., Жыв. сл.), укр. навзнак ’тс’, рус. навзнак, навзначь ’тс’, польск. nawznak, naznak, чэш., славац. naznak ’тс’, серб.-харв. nȁuznak. Прыназоўнікавае спалучэнне з прасл. *vъznakъ ’тс’, параўн. ст.-слав. възнакъ, балг. възнак, славен. vznak, польск. арх. wznak і інш., адносна якіх існуюць розныя меркаванні. Паводле Фасмера (3, 34), магчыма, з *na‑kъ, аналагічнага да *per‑kъ (гл. перак), параўн. серб.-харв. наком ’пасля, ззаду’, накјуче̑ ’пазаўчора’ і інш. Махэк₂ (392) выводзіць чэш. naznak з *na jьz‑na‑nikъ, гл. назнанак, назнайніцу ’навыварат’, што, здаецца, сведчыць у карысць апошняй версіі (у прыватнасці, магчымае народнаэтымалагічнае асэнсаванне падабенства каранёвай часткі слоў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істу́жка, стужка ’палоска каляровай тканіны, якая скарытоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і іншых мэт’, ’доўгая вузкая палоска з якога-н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Мядзв., Жд. 2, Інстр. I). Рус. смал. сту́жка, исту́жка ’істужка’, укр. стьо́жка ’тс’, польск. wstęga, wstążka ’істужка, палоска’, в.-луж. уст. stuha ’істужка, шнурок, завязка’, н.-луж. stuga ’шнурок, рэмень’, ст.-чэш. vztúha, чэш. stuka, stužka ’істужка’, славац. stuha, stužka, stuhľa ’істужка, палоска, пояс’, славен. stȏgla ’шнурок, раменьчык’. Ст.-рус. сътуга ’звязка, скрэпа’. Прасл. *sъtǫga, корань *‑tǫg‑/*‑tęg‑, гл. тугі, цягнуць, цяга (Фасмер, 3, 786; Брукнер, 635). Махэк₂ (590) прапаноўвае праформу *vъstęga, дзе vъs‑ паказвае напрамак дагары. Бел. суфіксацыя ‑к‑a; і‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)