Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinaćдабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ініцыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які валодае ініцыятывай (у 2 знач.), здольны да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальны. Ініцыятыўны рабочы. Ініцыятыўная камісія. □ Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер .. [Рашчэня] нічога не мог прыдумаць. Шамякін. У саўгасе гаспадарка была ўжо наладжана, а тут патрэбен валявы, ініцыятыўны і вопытны чалавек, здольны за кароткі час падняць заняпалую арцель. Новікаў. // Звязаны з праяўленнем ініцыятывы. Ініцыятыўныя дзеянні. □ Трэба стварыць упэўнены, баявы рабочы настрой у кожным працоўным калектыве, дабівацца ініцыятыўкай, творчай работы — работы ў поўным сэнсе слова наватарскай. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́иватьI несов. (стоять на своём) насто́йваць (на чым); (добиваться) дамага́цца (чаго), дабіва́цца (чаго);

наста́ивать на своём насто́йваць на сваі́м;

наста́ивать на приглаше́нии врача́ дамага́цца запрашэ́ння ўрача́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мё́ртвы, -ая, -ае.

1. Той, які памёр; нежывы.

М. чалавек.

Хаваць мёртвага (наз.).

2. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; апусцелы.

М. твар.

Мёртвая вуліца.

Мёртвая зона (спец.) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой назіраецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлі.

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.

Ляжаць мёртвым грузам — быць без выкарыстання, зусім непатрэбным.

Мёртвая хватка — здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго.

Піць мёртвую (разм.) — піць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Недасе́к ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (чэрв., Нар. лекс.; Ян.; круп.; гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.; Жд. 1; Уладз.; Сл. ПЗБ), недосёка ’тс’ (ТС), недо‑ сіка ’тс’ (пін., Нар. лекс.). З неда- (гл.) і сячы ’біць, часта ўдараць’, параўн. іншую назву недабой (гл.); аднак балгарская дыялектная назва недосег (недосѣгъ) ’калі пры тканні не дастаецца бёрдам да палатна’ (тырнаўск., Гераў) прымушае дапусціць, што названае збліжэнне можа быць другасным у выніку пераасэнсавання першаснай асновы ад *sęgti, sęgati ’даставаць, хапаць’ (гл. сягаць), параўн. дасягаць Дабівацца’, у такім выпадку можа быць рэканструявана прасл. *nedo‑ sęg7 > як ткацкі тэрмін, магчыма, дыялектнага распаўсюджання на славянскай моўнай тэрыторыі, які звязвае беларускія і балгарскія дыялекты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. // Адстойваць чые‑н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба. // Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго‑н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.

3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пресле́доваться страд. прасле́давацца, перасле́давацца; прыгнята́цца, уціска́цца; ме́цца на ўва́зе, ме́цца на мэ́це; дабіва́цца (чаго); дамага́цца (чаго), клапаці́цца (пра што), дбаць (пра што);

кака́я цель пресле́дуется ва́ми? яку́ю вы ма́еце на ўва́зе мэ́ту?, яку́ю вы ста́віце сабе́ мэ́ту?, чаго́ вы дамага́ецеся (дабіва́ецеся)?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Незак. да наперці (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рашуча наступаць, цясніць. Танкі напіралі з усіх бакоў. □ Падняўся гвалт і страляніна... Відаць было, што чырвоныя напірапіць... Чарот. // Сабраўшыся ў вялікай колькасці, насоўвацца на што‑н. Вада ўсё прыбывае, напірае, дабіраецца да людзей. Маўр.

3. Рабіць упор, звяртаць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н.; энергічна займацца чым‑н. Мужыкі ў гаспадарцы больш напіралі на валоў, чым на коней, а шляхта раней перайшла на коней. Пестрак. На хлеб павёў атаку я, Пятроў на бульбу напірае. Крапіва.

4. Настойліва дабівацца чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Адстань хоць ты, Квадрыга! Азімае трэба ўбіраць. Раён на закуп напірае. Мыслівец. Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас. // Настойліва падкрэсліваць што‑н. Напіраць на сваю занятасць. Напіраць на свае заслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапярці́ць ’вучыць, як рабіць; настаўляць, павучаць’, сюды ж зваротныя з істотным зрухам семантыкі рапярці́цца, нарапярці́цца ’збірацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (віл., Жыв. сл.), рапярці́ць (ріпярці́ць) ’рыхтавацца, збіраць’, рапярці́цца ’рыхтавацца, збірацца’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. (урал.) реперти́ться ’харахорыцца, задзірацца’, у якім Куркіна (Этим. иссл., 6, 29) хоча бачыць словаскладанне прыслоўя *jarě (гл. я́ры) і дзеяслова *pertiti, вытворнага ад *perti (гл. перці1), што можа патлумачыць значэнне ’павучаць, настаўляць’. Што датычыць значэння ’збірацца, рыхтавацца’, то тут магчыма супастаўленне з рус. дыял. (уран.) подрепети́ть ’падрыхтаваць’, подрепети́ться ’навесці парадак, прыбраць’, якія Куркіна (там жа) збліжае з балг. дыял. ерепе́тим се ’харахорыцца, важнічаць, надувацца’, рус. дыял. ерепеси́ть ’дасягаць, дабівацца чаго-небудзь неадчэпнымі просьбамі, прыстасаваннямі’, ере́пестить ’з лаянкай, пануканнямі прымушаць працаваць’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *jarěpętiti sę, што з прыслоўя *jarě ’р’яна, з запалам’ і дзеяслова *pętiti (гл. пяць2, пну), гл. Трубачоў, Этимология–1970, 371; ЭСCЯ, 8, 172. Для апошніх нельга выключыць сувязь з рэпетава́ць ’злавацца; крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)