пудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць адзін пуд; ёмкасцю ў адзін пуд. Пудовая гіра. Пудовы кош. □ [Іван] навыбіраў [бульбы] поўны пудовы кош, падхапіў такі ж самы кош у маці і панёс высыпаць у палукаш. Чарнышэвіч. // Вельмі цяжкі, важкі. Сотні пудовых тамоў з наколанымі старонкамі.. [Зяма] прачытаў сваімі тонкімі чулымі пальцамі. Грахоўскі. [Міцька Заяц] быў вялізнага росту, меў пудовыя кулакі і, расказвалі, калісь адным ударам кулака забіў каня. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ятнік, ‑а, м.
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом. Лынькоў. Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка. Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Свор 1 ‘лясны праход паміж балотамі’: лес у болоце, а кругом болото, счытай чыстэ болото кругом того свора; сво́рок ‘тс’ (ТС). Ведаць, да прасл. *sъverti ‘звязваць, сцягваць’, параўн. літ. suvérti ‘тс’, магчыма, першаснае *sǫvorъ, параўн. літ. дыял. sąvara ‘канал, што злучае азёры’, г. зн. ‘тое, што злучае розныя часткі балота’ або ‘тое, што “сціснута” балотамі’.
Свор 2 ‘нейкая мера’, ст.-бел. котёл пяти своровъ. Выводзяць з літ. svãras ‘фунт, гіра’ (Яблонскіс, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́нтар 1 ’вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел. кантаръ ’аброць’. Запазычана са ст.-польск. kantar ’тс’, якое з венг. kantár, kentar < джагатайск. kantar ’кароткія лейцы’, тур. kantarma ’вуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).
Ка́нтар 2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц. КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр. кантар, рус. контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус. контарь (з XVI ст.), польск. kantar ’вага ў 50 кг’. З тур. kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч. κβντηνάριον < лац. centēnārius ’цэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайні́к ’прадмет, які складаецца з трох частак’ (ТСБМ), ’вілы з трыма зубамі’ (Абабур.), ’рыбалоўны кручок з трох кручкоў’ (Мат. Гом.), ’вялікі кручок на тры зубы ў выглядзе якара’ (мёрск., Жыв. НС), ’трохпудовая гіра’ (Касп., Мат. Гом.), ’рыбалоўная крыга з двумя гегнямі (у выглядзе палазоў)’ (паст., шарк., ЛА, 1; брасл., ігн., лудз., паст., Сл. ПЗБ; ЖНС), ’камізэлька’ (Мат. Гом.), ’бёрда на 13 пасмаў’ (ТС). Утворана з трайны́ (< прасл. *trojьnъ‑jь < *troje) ’які складаецца з трох аднародных ці падобных частак’, ’які паўтараецца тры разы, у трох відах або павялічаны ў тры разы’ (ТСБМ), параўн. тройны́е вілкі́ ’трохзубыя вілы’ (ТС). Сюды ж: трайча́к ’рыбалоўная крыга’ (круп., шчуч., ЛА, 1), трайня́к ’моцны пітны мёд’ (Нас., Байк. і Некр.), якое, аднак, можа быць паланізмам, параўн. польск. trójniak ’сорт напітку з мёду’. Меркаванні Лаўмане (Лекс. балтызмы, 18) пра калькаванне лексемай трайні́к ’рыбалоўная прылада, крыга’ літ. tribradis, лат. trīnis, trijbridis ’тс’ не пераконвае, хутчэй гэта міжмоўнае арэальнае ўтварэнне з нявызначаным цэнтрам інавацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)