эксперыментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Рабіць, праводзіць эксперыменты. Гурба эксперыментаваў, думаў, правяраў свае пошукі аж да канца змены. Кулакоўскі. // Рабіць спробу, захады з мэтай вырашэння якіх‑н. праблем, пытанняў. [Мароз:] — А справа ў тым, што гэта для нас новая форма гаспадарання, на гэтай дарозе мы не застрахаваны ад нечаканасцей. Мы шукаем, мы эксперыментуем! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаць.

2. У спорце — удар па мячу, шайбе і пад., які ўводзіць апошнія ў гульню. Бакавая падача. □ [Алесь] гуляў азартна, бегаў за мячом, стараўся перахапіць кожную падачу. Шыцік.

3. Адноснае перамяшчэнне інструмента і дэталі, якая апрацоўваецца. Падача супарта. // Механізм, які забяспечвае гэтае перамяшчэнне. Гурба выключыў аўтаматычную падачу, адвёў дэталь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́в м.

1. (действие) надзіма́нне, -ння ср.;

2. (то, что надуто, нанесено ветром) на́мець, -ці ж.; (снега — ещё) сумёт, -та м., гу́рба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Баю́ргурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзве́рх, прысл. і прыназ.

1. прысл. Вышэй паверхні чаго‑н., над кім‑, чым‑н. Глядзець паўзверх.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паўзверх» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што‑н. размяшчаецца, адбываецца ці рухаецца. Сонца зранку жарам пыша, Ветрык лісце чуць калыша, Вее чуць паўзверх зямлі. Колас. За шыбай ужо была снежная гурба. Паўзверх яе курыўся снег. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанчы́на, ‑ы, ж.

1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну. Працавітая жанчына. Жанчына-маці. // Асоба жаночага полу як увасабленне пэўных асаблівасцей, якасцей. Паступова ў ёй абуджалася жанчына. □ Ззаду .. [Віктара] стаяла яшчэ даволі маладая жанчына з прыгожым тварам. Даніленка. // Асоба жаночага полу, якая была або знаходзіцца замужам. Наперадзе спяваюць дзяўчаты, ззаду, расцягнуўшыся на дарозе, ідуць, гамоняць і смяюцца жанчыны. Ракітны.

2. Разм. Жонка. Сам Гурба стаіць адзінокі Няма яго вернай жанчыны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрабо́к, ‑бка, м.

1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго‑н. Скрабок для снегу. □ У горадзе штодзень на тратуарах Вішчаць, скрыгочуць раніцай скрабкі. Тармола. Сотні мужчын, жанчын.., узброеныя рыдлёўкамі і спецыяльна зробленымі ў кузні скрабкамі, капалі і зграбалі вільготны іл. Паслядовіч.

2. Вялікі туфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога‑н. сыпкага матэрыялу. Скрабок аўтапагрузчыка. □ Праз паўтары-дзве мінуты бункер напоўніўся, электраматор змоўк, і зноў нерухома застылі скрабкі, замерла саляная гурба. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курга́н1 ’высокі старадаўні магільны насып; гурба’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Мат. Маг., Федар.), укр. курган, рус. курган ’тс’. Паводле Заянчкоўскага (22–23), усходнеславянскае запазычанне з палавецка-кіпчацкай мовы kurgan ’тс’ ад кораня kur‑ ’узводзіць, узмацняць’ (параўн. Фасмер, 2, 404; Слаўскі, 3, 402–403).

Курга́н2 ’шматок пашы ці лесу сярод палёў’ (Нар. лекс.). Гл. курган1.

Курга́н3 ’востраў, які ўтвараецца ў час паводкі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. курган1.

Курга́н4 ’куст’ (Касп.). Да курган2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры. // Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела. Грачанікаў.

2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху. Быкаў. Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў. М. Стральцоў. / у безас. ужыв. Схаладнела ў грудзях.

3. перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб. Быкаў.

4. безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намёт м.

1. (то, что наметено, куча, сугроб) прост. сумёт, -ту м., гу́рба, -бы ж.;

2. (шатёр) уст., обл. шацёр, род. шатра́ м.;

3. рыб. се́тка, -кі ж.;

4. (аллюр) гало́п, -пу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)