арлі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да арла. Арліная дзюба. Арліны ўзмах крылаў. Арліны клёкат.

2. перан. Горды, смелы, праніклівы (пра погляд, вочы). Сыны зямлі арліным зрокам У цьме спрадвечнае смугі Знайшлі другія берагі, Каб волю даць людскім патокам. Колас.

•••

Арлінае племя гл. племя.

Арліны нос гл. нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарды́ня ’гордасць’, гардыня́горды чалавек’ (Нас.). Рус. горды́ня, укр. горди́ня, ст.-сл. гръдынц і г. д. (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 207–208). Прасл. *gъrdyni. Можна, аднак, ставіць пытанне, ці ўсх.-слав. словы ўсё ж такі не запазычаны з ц.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рны1 ’гаротны, сумны’ (БРС). Гэта слова ў такім значэнні не сустракаецца ў іншых слав. мовах. Яго няма ў аглядзе Трубачова (Эт. сл., 7, 57–58), дзе разглядаецца матэрыял усіх слав. моў. Таму можна думаць, што гэта самастойнае ўтварэнне на бел. глебе ад го́ра (< прасл. *gorʼe ’гора, бяда і да т. п.’).

Го́рны2 ’фанабэрысты, выхвальны’, ’прыгожанькі, прыгожы’ (КЭС). Рус. дыял. гордно́й, го́рдныйгорды’, горно́й, го́рный ’тс’, польск. garnyгорды, пераборлівы’, серб.-харв. гр́дан, гр̑дан (у розных значэннях) і г. д. Прасл. *gъrdьnъjь, якое з’яўляецца вытворным пры дапамозе прыметнікавага суфікса *‑ьnъ ад прасл. прыметніка *gъrdъ. У бел. мове (як і некаторых іншых слав.) адбылося спрашчэнне кансанантнай групы ‑рдн‑ > ‑рн‑. Агляд форм, семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паказны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які павінен быць прыкладам, узорам чаго‑н. Паказная стральба.

2. Які разлічаны на знешні эфект, на знешняе ўражанне. [Сціпласць] у Гаварушкі ад пачатку да канца фальшывая, паказная. Бугаёў. Куды дзелася ўся .. паказная ветлівасць [Коха], уся яго гатоўнасць весці спакойную гутарку. Лынькоў. // Які не адпавядае сапраўднасці, прытворны. Паказная радасць. □ Горды сваім сынам і пасадай,.. [Колінг] аглядаў субяседніка з паказным раўнадушшам. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадку́пны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга падкупіць; чэсны. Непадкупны чалавек. □ Кароль быў непадкупны .. і яго ў брыгадзе пабойваліся. Карпаў. Памяць — гэта непадуладны і непадкупны суддзя. Кудравец. Снягоў раскінуўшы абрус, У небе дрэмлеш непадступна, Халодны, горды, непадкупны, Чаго пакрыўдзіўся, Эльбрус? Дукса. // Які ўласцівы такому чалавеку. Неўзабаве Кірылу Арлоўскаму давялося выбірацца ад брата. Тыя, хто адчуў на сабе непадкупны характар свайго старшыні, нават ўзрадаваліся. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́лічны, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны. Велічная мэта. Велічны помнік. Велічная дэманстрацыя. □ Плынь ракі, як заўсёды, была спакойная і велічная. Шамякін. У натхнёным, У велічным гімне неабсяжная наша зямля. Вітка. Велічныя капры ўзвышаюцца над усім наваколлем, і толькі новая тэлевізійная вышка можа трохі раўняцца з імі. Кулакоўскі.

2. Важны, горды; поўны ўласнай годнасці. Велічная поза. □ Цётка Палашка.. кідала велічны позірк на сваіх падначаленых. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́ль, ‑бля, м.

Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца. Зарэцкі.

•••

Карабель-спадарожнік — касмічны карабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.

Касмічны карабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.

Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.

Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.

Спаліць свае караблі гл. спаліць.

[Ад грэч. kárabos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усведамле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан. Колас. Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю. Савіцкі. Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасцёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распасцерці.

2. у знач. прым. Шырока разведзены ў бакі. Раптам адзін з .. [невядомых] кінуўся да яго з радасна распасцёртымі рукамі: — Васіль Іванавіч! Родненькі! Лынькоў. Нездарма распасцёртыя крыл[ы].. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі. Маўр. // З раскінутымі рукамі або нагамі (часцей пра ляжачага). Даша не азвалася. Яна ляжала нерухома, шырока раскінуўшы [апухлыя] ногі. Было балюча глядзець на яе, распасцёртую, бездапаможную. Асіпенка. І канец. І.. [леў] ляжыць, горды, распасцёрты, крутабокі і грывасты. Караткевіч.

•••

З распасцёртымі абдымкамі гл. абдымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван — малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! — паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)