далі́ць, -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць і далью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць; далі́ў, -ліла́, -ліло́, -лілі́; далі́і́це; -лі́ты; зак., што і чаго.

Наліваючы, дабавіць да якога-н. узроўню.

Д. гаршчок.

Д. у шклянку заваркі.

|| незак. даліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Р мн. ‑рэек; ж.

Абл. Гліняная пасудзіна, у якой вараць страву; гаршчок. Вогнішча абстаўлена чыгункамі, кацялкамі і варэйкамі, у якіх булькоча.. страва. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плетнячо́к ’гліняны гаршчок, аплецены бяростай, дрогам’ (дзятл., Жыв. сл.). Да аплесці < плесці (гл.), аплятаць > аплятай ік ’аплецены гаршчок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарну́шак, ‑шка, м.

Разм. Маленькі гаршчок. Алесь хадзіў каля крынічкі.. Хадзіў, свістаў пад голас птушак, Збіраў ён ягадкі ў гарнушак. Колас. Маці ставіць на стол гарнушак, Цёплы ад сырадою. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йкагаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дані́чкагаршчок для кветак, вазон’ (зэльв., Сцяц., Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. doniczka ’тс’ (а гэта ў польск. мове памяншальная форма да donica ’вазон; міска, гаршчок’ < dojnicaгаршчок для малака’; аб польск. слове падрабязна гл. у Слаўскага, 1, 155–156). Параўн. ст.-бел.: дуницагаршчок’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103) < польск. dunica ’тс’ (а гэта, відаць, фанетычны варыянт да donica; параўн. Брукнер, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыгу́н, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь.

Выплаўка чыгуну.

2. -а́. Гаршчок з такога сплаву.

Паставіць ч. у печ.

|| памянш. чыгуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 2 знач.) і чыгу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| прым. чыгу́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засква́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заскварыць.

2. у знач. прым. Запраўлены сквараным салам. [Маці] падышла да печы, дастала гаршчок, наліла ў міску заскваранай капусты і паставіла яе на стол. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскалаці́ць, ‑калачу, ‑калоціш, ‑калоціць; зак., што.

1. Інтэнсіўна мяшаючы, калоцячы (у 5 знач.), размяшаць, зрабіць раўнамерным раствор чаго‑н. Калёсамі раскалацілі гразь. Раскалаціць цеста на бліны.

2. Разм. Разбіць, размалаціць. Раскалаціць гаршчок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишка ’маленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк© ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)