Пекані́на (пікані́на) ’спякота, гарачыня’ (міёр., Нар. словатв.) — утварэнне з суф. ‑анін‑а з адцягненым, злёгку экспрэсным значэннем ад пе́кці ’пячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неміласэ́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Далёкі ад міласэрнасці; бязлітасны, суровы. Неміласэрны чалавек. // Які вырашае неміласэрнасць. Неміласэрны позірк.
2. перан. Вельмі моцны, незвычайны. Неміласэрны холад. □ Гарачыня неміласэрная; куды ні зірні — усё жоўтае, выпаленае сонцам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыно́сны, ‑ая, ‑ае.
Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны. Невыносны сум. Невыносная гарачыня. □ Невыносны боль працінае плечы, тулава. «Беларусь». Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпё́к 1 ’прыбаўка вагі хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай на яго мукі’ (ТСБМ, Стан.). Рус. припёк ’тс’. Нулявы дэрыват ад дзеяслова прыпякаць < пячы (гл.), дзе пры‑ мае значэнне прыбаўлення, параўн. з адваротным значэннем рус. припека́ть ’патраціць усю муку на выпечку’, гл. Чарныш, Слов. лексика, 49.
Прыпё́к 2 ’моцная спёка, гарачыня ад сонца’ (ТСБМ). Рус. припёк ’тс’, польск. przypiek, серб.-харв. при̏пека ’тс’, балг. при́пек ’месца, дзе моцна пячэ сонца’, макед. припек ’тс’, припека ’сонцапёк, гарачыня’. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.
1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.
2. Разм. Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.
3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла. Пальчэўскі. [Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трапі́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тропікаў; размешчаны ў тропіках. Трапічная зона. Трапічныя краіны. // Уласцівы тропікам, пашыраны ў тропіках. Трапічныя хваробы. Трапічны лівень. Трапічная гарачыня. // Прызначаны для тропікаў. Трапічны шлем.
•••
Трапічны год гл. год.
трапі́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і тропавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прызы́рыць ’прыпячы’ (ТС). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (гл.). Верагодна, сюды ж трэба аднесці прызы́рыць ’прымусіць; прыструніць’ (Шат., Хрэст. дыял., ТС) з далейшым развіццём семантыкі ’пячы’ → ’біць’. Гл. таксама Антропаў, Супр. чыт. III, 14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спяко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Разм. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня. Паглядзі з гары, дзе ў поўдзень ясны ад спякоты млеюць саснякі. Вялюгін. Тут не зацішша Лясных палян. Спякатай дыша Пракатны стан. Пысін. Аціхла дзённая спякота. Павіс над клёнам маладзік, Неразгаданаю турботай Гармонік вечар маладзіць. Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́кла, -а, н.
1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.
У чорта ў пекле.
Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)
2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).
Не сядзі на самым пекле.
Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).
3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.
П. вайны.
Душэўнае п.
|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)