паначышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць многа чаго‑н. Паначышчаць рыбы.

2. што. Начысціць, вычысціць усё, многае. Паначышчаць гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падчы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.

1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.

П. у садзе.

2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).

П. памарку.

3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).

П. усе прыпасы.

|| незак. падчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.

1. Вычысціць унутранасць чаго-н.

П. канал ствала.

П. лес.

2. Правесці некаторы час, ачышчаючы што-н.

|| незак. прачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. прачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.) і прачышчэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мятла́, -ы́, мн. мётлы іліч. 2, 3, 4) мятлы́, мёцел і мётлаў, ж.

Прадмет гаспадарчага ўжытку для падмятання ў выглядзе насаджанага на палку пучка звязаных галінак.

Ікаць мятлой (разм.) — груба выдаляць каго-н.

Пад мятлу (вымесці, вычысціць, з’есці) (разм.) — начыста, без астатку.

|| памянш. мяцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц.вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр. сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск. siąkać, славац. siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па‑ і польск. siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл. sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел. прасякнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; заг. адчы́сць; зак., каго-што.

1. Чысцячы, зняць, вывесці. Адчысціць іржу. // ад чаго. Вычысціць, пазбавіць бруду, плям. Адчысціць боты ад бруду.

2. перан. Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.

1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.

2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым, вычысціць. Пачысціць паліто. Пачысціць зубы. □ Мы пагаліліся, апранулі новыя гімнасцёркі, пачысцілі боты і пайшлі. Няхай.

2. Зняць, выдаліць непатрэбнае, рыхтуючы да чаго‑н. Пачысціць яблыкі на кампот. □ Якуб дастаў з ночваў ладнага шчупака, пачысціў яго, потым прынёс трэсак, пачаў рыхтаваць малым снеданне. Лупсякоў.

3. Разм. Аграбіць, абрабаваць. Чужынцы абадралі Мінск як ліпку, пачысцілі і ўсю Беларусь. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Рэзкім штуршком прымусіць выпасці ўсё, многае. Павыбіваць вокны. □ І вясковыя хлопцы не праміналі, каб здзекліва запытаць, хто і за што.. [Ігару] зубы павыбіваў, што медныя ставіць давялося. Сіняўскі. // Б’ючы, топчучы, знішчыць усё, многае. Град павыбіваў пасевы. Каровы павыбівалі траву.

2. Трасучы, калоцячы, вычысціць усё, многае. Павыбіваць дываны.

3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў. Там вада, падаючы з лопасцяў, павыбівала такія ямы, што і цяпер не маглі знайсці жэрдку, якою б можна было дастаць дно. Сачанка.

4. Пракласці яздою, хадзьбой, пратаптаць многа чаго‑н. Павыбіваць сцежкі. □ Усціння ўзяла ў абедзве рукі па вядру .. і пайшла ўгору, асцярожна ступаючы ў канаўкі, якія павыбівалі капытамі коні, ходзячы на вадапой. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́зіва1 ’плеценая з сырамяці вяроўка, якой бортнікі карыстаюцца, калі лазяць па дрэве да калод з пчоламі’ або ’вяроўка, на якой паднімаюць калоду пчол на дрэва’ (Эрэміч., Очерки, 8; рэч., Мат. Гом.), ле́зва ’тс’ (Маш.; гродз., Сл. паўн.-зах.), лельч., ельск. лезьва (Мат. Гом.). Ст.-бел. лезиво, лезыво (1507 г.). Укр. лезиво, лізиво, рус. лезиво (лезево), польск. leziwo ’лезіва’, а ў XVI ст. — ’борць’. Паўн.-слав. lěz‑ivo. Да лазіць, лезці (гл.). Няма патрэбы гаварыць пра запазычанне з польск., як сцвярджае Булыка (Лекс. Запазыч., 94).

Ле́зіва2 ’лязо’ (Нас.), ле́зьвіе, лезвіг, лезка ’тс’ (лаг., Шатал.; браг., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС), лязо ’вострая частка рэжучай ці сякучай прылады’ (ТСБМ, Шат., Касп., Гарэц.; мін., Шн. 2, КЭС, лаг., Бяльк.), ’тонкая стальная пласцінка для галення’ (Сцяшк.), лэзо, лезо, лёзо ’вастрыё сякеры’ (Тарн.). Укр. ле́зво, уманск., валынск. ле́зо, харкаўск. лі́зко ’лязо’, рус. лез, лёз ’струг для апрацоўкі клёпак’, калін. ’вастрыё касы’, казан., ніжнегар., уладз. леза, лёза, іркуцк. лезвище ’вастрыё касы’, паўн.- і паўд.-рус. лезьё ’лязо’. Паводле Варбат (Этимология–1964, 41–43), гэты даволі позні прасл. дыялектызм генетычна суадносіцца з дзеясловамі lěztilaziti > лезці (гл.), семантыка якіх змянялася наступным чынам: ’паўзці, прабірацца’ > ’расчысціць, выраўняць, каб прайсці’ і ’узлезці, каб вычысціць, выразаць’ > ’рубаць, выраўноўваць, рэзаць’ > ’тое, што рэжа’. Застаецца няясным канец формы лезвіг. Іншыя менш імаверныя версіі гл. Фасмер, 2, 476.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)