Прыцыбу́ліць экспр. ’выцяць’ (Ян.). Да цыбу́ля (гл.); іранічнае ўтварэнне, параўн. укр. прицибу́литься ’ўладкавацца, размясціцца, знайсці прытулак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашиби́ть сов., прост.

1. (нанести ушиб) вы́цяць; (ударить) уда́рыць; (до смерти) забі́ць;

2. (добыть, приобрести) зарабі́ць, абарва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мездрану́цьвыцяць па твары да крыві’, ’моцна ўдарыць’ (Нас., Юрч.). Да мяздра́ (гл.), мяздры́ць ’ачышчаць ад падскурнай клятчаткі’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасаба́чыць (пірасаба́чыць) ’без літасці выцяць кіем ці пугай’ (Варл.). Да пера- (гл.) і саба́чыць ’бязлітасна біць, як сабаку’ < саба́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́каць ’дрэнна чытаць’ (Мат. Маг., Шат.), ’курыць люльку’ (Шат.), ’біць не вельмі моцна, пляскаць’ (Бяльк.), ткнуцьвыцяць злёгку, пляснуць’ (Бяльк.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапсю́рыць (пірапсю́рыць) ’выцяць знячэўку’ (Бяльк.), ’ударыць каго-небудзь’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да пера- і псюрыць (гл.), якое ў гаворках зафіксавана са значэннем ’гнаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераза́ць ’сцёбаць, хвастаць’ (Нас.), піраза́ць ’біць’ (Рамз.), пірязну́цьвыцяць, лупянуць’ (Юрч. СНЛ), смал. переза́ть ’хвастаць, сцябаць’, драг. спараза́тэвыцяць дубцом, завязкай фартуха’, укр. переза́ти ’падперазаць’ і, магчыма, серб.-харв. запре́зати ’запрэгчы’. З прасл. *perzati, утворанага з наз. *perzь ці прыназоўніка perz. Бел.-укр.-серб.-харв. ізалекса, утвораная, магчыма, пры ад’ідэацыі прасл. *(ob)pojasati (параўн. укр. опасувати(ся) ад запазычанай з польск. мовы асновы ‑пас‑ (Трубачоў, Проспект, 71–72). Гл. таксама апераза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуса́к, стуса́н ‘штуршок, удар’ (ТС), сюды ж стусану́ць ‘пнуць, ударыць, выцяць’ (Ян.). Параўн. польск. дыял. stusak, sztusak ‘штуршок’ з stus, sztos ‘удар’ з ням. Stoß ‘тс’. Гл. стузак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укле́іць, уклею, уклеіш, уклеіць; зак., што.

1. Уставіўшы, прыклеіць да чаго‑н. Уклеіць карту ў кнігу.

2. перан.; і чым. Разм. Панесці ўдар, моцна выцяць, ударыць; адлупцаваць. [Тамаш:] — Дагані, дагані, сынку, ды цуглямі па хвасце ўклей! Чорны. [Апацей Еўдаксеевіч:] — Я яго, гада печанага, каб уладу меў, разлажыў бы .. ды ўклеіў, ды ўсыпаў... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марскану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл.

1. Рэзка штурхнуць, адштурхнуць, адкінуць. Валодзя, доўга не думаючы, схапіў.. [Яніка] за кашулю і марскануў у гарох, які рос пры дарозе. Дайліда.

2. Ударыць, выцяць. Яўсей марскануў каня лейчынай па баку, нокнуў павышаным голасам, але той не наперад пайшоў, а падаўся назад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)