гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буго́р, ‑гра, м.

Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі плюхаюцца па гразі, выганяюць усіх, і старых, і малых, на сухі бугор у канцы сяла. Кулакоўскі. // Няроўнасць, выпукласць на чым‑н. Твар.. [Рубчэні] быў увесь у маршчынах, нейкіх чорна-сініх парушынах і буграх. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́кер ’мазоль’ (пін., Шатал.), нукер ’пухір’ (пін., Нар. лекс.), нукір ’тс’: нукір выскочыв (стол., Сл. Брэс.). Да пуквыпукласць, виступаючая частка’; аднак падабенства семантыкі да пухір (гл.) прымушае звязаць з пу́хнуць з заменай х на к (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пука́ты, пукава́ты ’з выступаючымі бакамі’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Жд. 2, ТС, Варл.: “reč, što pasiarod taušciejšaja, jak uhare j nadole”), ’пузаты’ (Сл. ПЗБ), пукова́ты, пукна́ты ’выпуклы’ (ТС), пукова́сты ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пука́тий ’выпуклы, раздуты, тоўсты’, рус. пука́тый ’круглы, выпуклы, выгнуты’, польск. pękaty ’выпуклы’, ст.-польск. pękata ’цяжарная’. Усё да пуквыпукласць, выступаючая сярэдняя частка прадмета’ (гл. пук2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бру́ха ’жывот’ (Шат., Сцяшк. МГ). Ст.-рус. брюхо, брюхъ, рус. брю́хо, укр. бру́хо, польск. brzuch, чэш. břicho, břich (ст.-чэш. břucho, břuch) і г. д. Слав. *brʼucho (*brʼuchъ) ’жывот’. Этымалогія не вельмі надзейная: лічаць, што першапачатковае значэнне ’выпукласць’, і параўноўваюць з с.-в.-ням. brûsche, ням. Brausche шышка’, гоц. brusts ’грудзі’, ст.-ірл. brú ’жывот’ і г. д. Слав. *brʼucho < bhreu̯‑s‑. Бернекер, 95; Праабражэнскі, 1, 49; Фасмер, 1, 225; Слаўскі, 1, 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́чка1 ’костачка, сустаў на пальцы’ (Сцяц., ЛА, 3; брагін., Шатал.; лід., свісл., іўеў., беласт., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. лекс.), ’костачка на ступні нагі’ (Жд. 2), ’кончык, падушачка на пальцы’ (ТС; шчуч., свісл., лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ПСл, Мат. Гом.), ’невялікая колькасць чаго-небудзь, узятая кончыкамі пальцаў, шчопаць’ (лун., Шатал.; ТС; жытк., нараўл., Мат. Гом.), ’скула на твары; ружовыя месцы на шчацэ’ (ЛА, 3; барыс., віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), пучкі ’пальцы на руках’ (Растарг.), параўн. укр. пучка ’кончык пальца, палец; шчопаць’, рус. пучка ’палец, мяккая частка пальца’. Да пуквыпукласць, пукатасць’ (гл.), параўн. польск. рис, pucka ’падушачка пальцаў’ (Брукнер, 447: да pęc, pąk), славац. риска ’кулак, сціснутая рука’. Сюды таксама пучок ’падушачка на пальцы, мякіш’ (свісл., Шатал.).

Пу́чка2 ’пятка яйца’ (ЛА, 1; астрав., Сл. ПЗБ). Ад пушка ’тс’ (< пуха, гл.), змененае ў выніку семантычнай блізкасці з пу́чка}. Параўн., аднак, рус. дыял. пука ’тупы канец яйца’, што не выключае паходжання ад пуквыпукласць, пукатасць’.

Пу́чка3 ’бурачнік, баршчэўнік без лісця — сцяблінка’ (Мар. дыс.), рус. пучка ’баршчэўнік, Heracleum; дзягіль, Archangelica officinalis Hoffm.’ Да пук ’кветаноснае сцябло’ і назвы іншых раслін з патоўшчанай верхняй часткай, напрыклад: пук ’дзягіль’ (гл.), насуперак Фасмеру (3, 415), які выводзіць рускае слова з эст. put1 k ’баршчэўнік, трубка’, фт. рШкі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гі ’пра рукі з набухлымі венамі’ (пруж., ЛА, 3), ’расшырэнне вен’ (навагр., Жыв. сл.). Магчыма, да пугі ’сцябліны без лісцяў’, гл. пуга 1 паводле знешняга падабенства Пятлёва (Этимология–1985, 17) збліжае з рус. пуга ’пуха ў яйцы’, ’падушка, на якой плятуць карункі’, укр. опу́гатися ’цёпла адзецца, апрануць на сябе шмат’, на базе агульнага значэння ’выпукласць, патаўшчэнне’, што пры ўліку польск. pęga ’лытка’, старое pąga ’тс’ здаецца цалкам верагодным. Аднак таксама польск. pęgi ’сляды на скуры ад удараў бізуном’ (фіксуецца з 1455 г.), якое Банькоўскі (2, 537) выводзіць з pęgi ’прылада для бічавання са шматлікімі шарыкамі на раменьчыках’, дае перавагу першай версіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пучо́к1 ’лытка’ (ЛА, 3). Ад пук ’выступ’, параўн. спалучэнне пучок лыткі ’мяккая частка лыткі’ (там жа).

Пучо́к2 ’верацяно пражы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пук ’пукатасць, выпукласць’, што характарызуе знешні выгляд напрадзенага.

Пучо́к3 ’сноп сцяблоў (ільну, канапель і інш.); мера канопляў’ (Яшк. Мясц.; Сл. ПЗБ), сюды ж пучкі́ ’паплаўкі, зробленыя з бізунніку і прыстасаваныя для плавання на іх’ (Янк. 1). Памянш. да пук ’вязка, сноп’.

Пучо́к4 ’драўляная або металічная падстаўка ў падсядзёлку’ (Касп.; рагач., Сл. ПЗБ), пучкі́ ’падсядзёлак’ (Янк. 1). Да пук ’выступ’.

Пучо́к5: шляхтичей крестьяне зовуть пучками, если они живут на одзиночцы (віц., Шн. 3), параўн. пучо́к ’заможны селянін’ (Мат. Смал.). Да пук (гл.), паралельнае да рус. дыял. пу́чка ’поўны, тоўсты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядро́1 ’палатно ў сетцы’ (ТС). Няясна. Магчыма, збліжэнне з польск. jadro ’сетка для лоўлі рыб альбо птушак, выпуклая яе частка’, кош. jadro ’сетка з матнёй’, ’складка ў адзенні’, ’(рэдкая) тканіна’, чэш. jadro ’ўнутранасць рыбацкай сеткі’, славен. jádran ’матня ў рыбацкай сетцы’, ст.-слав. ꙗдро ’выгін, выпукласць, складка’ (гл. ядро), для якога выводзіцца значэнне ’выпукласць, звісаючая частка, матня’ з першапачатковага ’нешта набухшае, абвіслае’ (гл. Слаўскі, 1, 485–486; ЭССЯ, 6, 43–44; SEK, 2, 324–325). Аднак цяжка вытлумачыць пачатковае с‑ (магчыма, уплыў дзеяслова сядзець, гл. сядро3).

Сядро́2 ’здор’ (брэсц., ЖНС), сюды ж, відаць, ст.-бел. сѧдра: чрева его сѧдра зубъ слоновых, што перакладаецца як ’пласціна’ (Альтбаўэр), сѧдръ: кости его сѧдръ сталныи; подобїѧ сѧдра зубнаго з няясным значэннем (КГС). Параўн. рус.-ц.-слав. сѧдра ’загусцелая вадкасць’, серб.-ц.-слав. сѧдра ’тс’, чэш. sádra ’гіпс’, славац. sadra ’тс’, славен. sadra ’тс’, серб.-харв. са̏дра, се̏дра ’гіпс, вапнавы нацёк’, гідронім балг. Седрач, харв. sedro ’порысты камень’. Апошняе Махэк₂ (535) выводзіць ад кораня *sęd‑ са старадаўнім суфіксам ‑r‑, што фармальна і семантычна магчыма, але як амонім да разгледжаных слоў; сядро < сядзець, г. зн. ’тое, што асела на кішках’, параўн. сала. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 185; Бязлай, 3, 213 (узводзяць да прасл. *sędra, што мае і.-е. паралелі); Вештарт, Лекс. Палесся, 134; Дурыданаў, БЕ, 23, 1–2, 105–108.

*Сядро́3, седро́ ’задняя частка штаноў’ (стол., Нар. ск.), ’мянушка чалавека, шырокага ў касцях, з вялікай тазавай часткай’ (Альп.). Словаўтваральны варыянт назоўніка ад сядзець з суф. ‑р‑, параўн. сядло, садно, сядро1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апу́ка1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус. зах. смал., бранск. опука, апука ’тс’, укр. опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукати ’станавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр. опуквыпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел. выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.

Апу́ка2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус. смал. апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)