абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канволь ’паркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шерсть

1. (у животных) шэрсць, род. шэ́рсці ж.; (подшёрсток) поўсць, род. по́ўсці ж.; (овечья) во́ўна, -ны ж.;

2. в др. знач. шэрсць, род. шэ́рсці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абамбе́рыць ’дрэнна пастрыгчы, як авечку’ (Янк. Мат., Цыхун, вусн. паведамл.). Ці не з літ. bámbaras ’густая воўна, нягоднік’? Дзеяслоў, магчыма, утварыўся ўжо на беларускай глебе ад назоўніка літоўскага паходжання, сляды якога не захаваліся. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 19. Іншая версія: ад *абалберыць да польск. balwierz ’цырульнік’ (Трубачоў, пісьмова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўсць, по́ўсь, по́ўсьть ’шэрсць’, ’падшэрстак’, ’пыл, валаконцы, якія збіраюцца пад кроснамі або пры апрацоўцы нітак ці кужалю’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Уладз., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), ’асцюкі ў коласе’ (пух., асіп., ЛА, 2), ’шэрсць, якая вылазіць з жывёлы’ (Шат.), ’футра’ (смарг., Сл. ПЗБ), по́высцьвоўна’ (Мат. Маг.), укр. повсть ’лямец’, рус. дыял. полсть ’лямцавая посцілка’, ’полка’, полсти́на ’лямец’, ст.-рус. пълсть ’лямец, дыван з лямцу’, польск. pilść, чэш. plst ’лямец, фетр’, в.-луж., н.-луж. pjelsć, славац. plsť, славен. pȏlst, серб.-харв. пу̏ст ’лямец’, балг. плъст, макед. pólst ’тс’ (Lex. mac. du XVI‑e siecle). Да прасл. *pьlstь, роднаснага ст.-в.-ням. filzвоўна’, англ.-сакс. felt, швед., дац. filt, лац. pilleus, pilleum ’лямцавы капялюш’, грэч. πῖλος ’лямец’, што ўзыходзяць да і.-е. *piles‑ ’волас’ (БЕР 5, 372; Скок, 3, 81–82; Фасмер, 3, 318; Шустар-Шэўц, 2, 1078; Сной₂, 542).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баво́ўнаКасп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ворс, ворса (БРС, КТС, Нас., Касп.) ’адходы воўны пры часанні ў выглядзе асобных кароткіх валокнаў’ (Влад.); ’мяккая воўна’ (Мядзв.). Рус. ворс, укр. ворс. Відавочна, сумеснае ўсходнеславянскае запазычанне са ст.-перс. vars ’волас’; параўн. таксама авест. varǝsa ’волас’, н.-перс. gars ’тс’, роднаснае рус. волос (Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 169; Брукнер, 627). З слав. запазычана літ. varsà ’жмут шэрсці, валасоў’ (Буга, KS, 199; Скарджус, Slav., 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг. веснова́нье ’паляванне на марскіх звяроў вясной’, пск. вешница ’вясенняе ворыва’, арханг. вёшня ’вясенняя сяўба’, укр. веснування, веснова́нє ’правядзенне веснавых палявых работ’, польск. vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб. про̀летина ’вясенняя сяўба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр. мшити ’канапаціць мохам’, рус. мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.

Мшыць2, мшы́ты, мшы́цца ’пакрывацца тонкімі валаскамі (пры тканні), касмаціцца’, мшы́сты ’калматы, касматы’ (ТС; драг., жытк., лельч., Уладз.), рус. валаг. мши́ться ’зношвацца, рабіцца анучай, акраўкамі’. Да мох ’пух, пушок (на целе), воўна, валокны’, махнаты ’касматы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шэрсць, поўсць, пільсць / цвёрдая: шчацінне, шчаціна / авечая: воўна / цвёрдая: шчэць (разм.) / авечая: руно (кніжн. паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)