валасе́нь, ‑сня, м.

1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.

2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валасня́волас конскага хваста’ (КЭС); ’валасы’ (КТС). Да волас з суфіксам зборнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квет, ‑а, М квеце, м.

Паэт. Краска, кветка. Косы чорныя маўкліва Распусціла ноч па свеце, На лістку, на кожным квеце Волас звіс яе жычліва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́бам, прысл.

Падняўшыся ўверх; тарчма, старчаком. Сняцца аглухшыя рыбы, Стогны у далях марскіх, Сняцца узнятыя дыбам Хвалі ад выбухаў іх [мін]. Танк.

•••

Валасы (сталі, становяцца) дыбам гл. волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валаса́ты ’праставалосы’ (Жд.). Да волас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валасо́к, ‑ска, м.

1. Памянш. да волас (у 1 знач.); маленькі, кароткі волас.

2. Ніткападобныя варсінкі на скурцы раслін. Каранёвыя валаскі.

3. Тонкая металічная ніць, дроцік у якім‑н. прыборы, механізме. Валаскі [лямпачак] былі распалены як след, да жоўтага колеру, але апарат чамусьці маўчаў. Краўчанка.

•••

Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы) гл. вісець.

На валасок (валаску) ад смерці — вельмі блізка ад смерці. Не раз выпадала быць на валаску ад смерці. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́ссе, ‑я, н., зб.

1. Шэрсць, волас жывёлы. Хлапчанё сядзела на мураўцы каля прызбы сваёй хаты і старанна разблытвала доўгае конскае валоссе. Кулакоўскі.

2. Разм. Валасы. На няголеным твары.. [Піліпоўскага] выбівалася рыжаватае валоссе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́шня, волошня, волосня, волосень ’ніць для лёскі’ (Крыв.). Да волас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валасае́д ’насякомае, Trichodectidae’ (КЭС). Да волас і есці (БелСЭ, 2, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ссе ’валасяное покрыва’ (З нар. сл.). Да волас з суфіксам зборнасці ‑ьje‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)