хма́ра, -ы, мн. -ы, хмар, ж.
1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.
З-за лесу выпаўзала цёмная х.
2. перан., каго-чаго. Мноства, вялікая колькасць.
Х. камароў.
|| памянш. хма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. хма́равы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аблачы́на, ‑ы, ж.
Тое, што і воблака. З галавою хаваюся ў чэрвеньскіх травах, Промні гоняцца ўслед неадступнай асвы, І чародка-града аблачын кучаравых Праплывае-плыве за прастор лугавы. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Була́к ’воблака’ (Касп.). Бясспрэчна, з *бола́к да бо́лакі ’воблакі’, бо́лка ’хмарка’ (гл. пад бо́лакі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́хмаркі ’бездажджавыя хмаркі, белыя воблачкі’ (Сцяшк.), су́хмарак ’воблака’ (Нар. Гом.). З су- і хмарка, гл. хмара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балачы́на, ‑ы, ж.
Абл.
1. Балота, балацявіна. Сумаваў я па айчынных Поймах, рэках, балачынах. Калачынскі.
2. Воблака, хмарка. У .. неба падымаў крылы вятрак, нібы перадаючы сваё ранішняе прывітанне далёкай, яшчэ не ўдужэлай балачынцы. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клуб; слуп, хмара, воблака (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
о́блако ср.
1. во́блака, -ка ср.; (туча) хма́ра, -ры ж.;
грозово́е о́блако навальні́чная хма́ра;
дождевы́е облака́ дажджавы́я во́блакі (абло́кі);
кучевы́е облака́ кучавы́я во́блакі (абло́кі);
2. перен. (клуб дыма, пыли и т. п.) во́блака, -ка ср., хма́ра, -ры ж.;
дымово́е о́блако воен. дымаво́е во́блака;
3. перен. цень, род. це́ню м.; хмуры́нка, -кі ж.;
о́блако гру́сти цень сму́тку;
◊
с облако́в свали́ться з не́ба звалі́цца;
под облака́ми пад не́бам;
до облако́в да не́ба;
уноси́ться в облака́, носи́ться в облака́х луна́ць у надхма́р’і.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Туля́г ‘вялікае воблака, хмара’ (І. Пташнікаў), туля́х ‘светлае воблака ў пагодлівы дзень’ (віл., ЛА, 5), туля́г, тулягі́ ‘воблакі’ (віл., ЛА, 2). Да туля́цца (гл.), метафара на базе туляга ‘вандроўнік, валацуга’, параўн. іншыя метафарычныя назвы хмар і аблокаў: дзед (мін., ЛА, 2), буго́р (гом., ЛА, 2); апошняе Непакупны (Мовознавство, 1998, 2–3, 62–77) параўноўвае з літ. gùburas ‘бугор’, ‘хмара’ і адпаведнымі з’явамі ў іншых мовах, што дазваляе трактаваць іх як семантычную індаеўрапейскую ўніверсалію. Форма м. р. туляг, магчыма, пад уплывам во́блак м. р. (Некр. і Байк. і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)