этымало́гія, ‑і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае роднасныя сувязі і паходжанне слоў. Антрапанімія.. закансервавала пэўную частку лексем, якіх не захавала мова, і дае надзвычай каштоўны матэрыял для гістарычнай лексікалогіі і этымалогіі. Бірыла.

2. Паходжанне якога‑н. слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў той жа ці іншай мовы.

3. Уст. Раздзел школьнай граматыкі, які ўключае фанетыку і марфалогію. Чарга падыходзіць да вучняў Філюка.. — Вашы напісалі добра. Але па сінтаксісу вашы вучні значна крапчэйшыя, чым па этымалогіі, — зазначае інспектар. Колас.

•••

Народная этымалогія — пераробка запазычанага слова па ўзору блізкага па гучанню слова роднай мовы.

[Грэч. etymología ад étymon — сапраўднае значэнне слова, ісціна і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капу́т ’канец, смерць’ (ТСБМ). Паходзіць з нямецкай мовы (праз польскую ці рускую), параўн. н.-в.-ням. kapútt ’сапсаваны, разбіты, зламаны’, ’які загінуў’ < франц. capot ’прапаў, праіграў’ у выразе être (або faire) capotвашы карты пабіты’; аналагічна ням. kaputt machen (Фасмер, 2, 188; Клюге, 350–351; ЕСУМ, 2, 379). Даза (139) дапускае генетычную сувязь франц. capot з праванс. cap, якое з нар.-лац. capus, лац. caput ’галава’. У Вялікую Айчынную вайну лексема набыла значэнне ’капец, смерць’ — у выніку другаснага запазычання (Шанскі, 2 (К), 59–60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.

1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.

2. перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літа́нне, ‑я, н.

1. Малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб заступніцтве. Ксёндз стаяў над пасцеллю хворай, гатовы да літанняў, да малітвы. Сабаленка.

2. перан. Разм. Доўгае манатоннае пералічванне чаго‑н. — Каб вам здароўечка ўсюды служыла, каб вашы ручкі-ножкі... — пачаў літанне Архіп. Пестрак. // Галашэнне. У той, дзень на станцыі было многа плачу, слёз, жаночых літанняў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.

1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.

2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

1. Паплакаць многа, уволю. Аддаючы дачку, Акіліна дала выхад сваім пачуццям, якія таіла за многія гады: і наплакалася і навесялілася ўволю. Шкраба. Хутчэй бы дадому, уціснуцца ў крэсла, згарнуцца ў клубочак і наплакацца ўволю... Марціновіч.

2. перан. Разм. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей. Наплакацца з дрэнным работнікам. □ «А ты, — кажу, — не спяшайся. Яшчэ там вашы Ёзапы наплачуцца, пачакай!..» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́яцца, ‑сеюся, ‑сеемся, ‑сеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб’е адсеялася ад мукі.

2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: «Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул». Асіпенка. // Перастаць сеяць па якой‑н. прычыне. [Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю... Савіцкі.

3. перан. Выбыць з ліку, складу чаго‑н. [Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́га 1, ‑і, ДМ сазе, ж.

Старажытнае скандынаўскае і ірландскае народнае гераічнае сказанне. // Легенда, паэтычнае сказанне. Дзе вы, паэты Старога і новага свету? Дзе вашы сагі, Што клічуць за волю ў бой? Танк. На гранях сілы і адвагі Тачыла смерць касу не раз. Ёй вуснамі народнай сагі Адходную прапеў наш час. Хадыка.

[Стараж.-ісланд. — saga.]

са́га 2, нескл., н.

Крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу.

[Малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальварко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Фальварковыя пабудовы. □ — Вашы намаганні — справа тэрміновая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы. Бажко. // Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш. Мурашка. Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальварковай службы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваш мест., м. ваш (ж. ва́ша, ср. ва́ша); мн. ва́шы;

ваш друг ваш ся́бар;

ваш брат ваш брат;

ва́ше де́ло ва́ша спра́ва;

ва́ша взяла́ ва́ша ўзяла́;

во́ля ва́ша во́ля ва́ша;

по-ва́шему па-ва́шаму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)