1.займ.прыналежныда вы. Ваш горад. Ваша акно. Вашы кнігі. □ Я люблю ваш смех дзявочы. Ды гарэзлівыя вочы, Вашы кпінкі, вашы жарты, Ды... куды цяпер я варты?Крапіва.Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу!Колас.// Зроблены, напісаны і г. д. вамі. Вашы словы. Ваша пісьмо. □ Тысячагоднія вашы [астраномаў] намеры Спраўдзяцца некалі не на паперы.Куляшоў.// Які прыходзіцца да спадобы, прыемны, знаёмы вам.
2.узнач.наз.в́аша, ‑ага, н.Разм. Тое, што належыць або ўласціва вам. Вашага мне не трэба.
3.узнач.наз.в́ашы, ‑ых, мн.Разм. Родныя, блізкія. Вашы дома? Прывітанне вашым. □ [Бацька:] — Ну, і як жа ён, што ён казаў? Вашы, браток, усе здаровы?Брыль.
•••
Ваш братгл. брат.
Ваша справагл. справа.
Ваша ўзяло (бярэ)гл. узяць.
Воля вашагл. воля.
І нашым і вашымгл. наш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́ны, -ая, -ае.
1. Які атрымаў запрашэнне.
З. госць.
2. З запрошанымі гасцямі.
З. абед.
◊
Так званы — ужыв. для выражэння ўмоўнага значэння, іранічных або адмоўных адносін да каго-, чаго-н.
Вунь яны, вашы так званыя спецыялісты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)