никуда́ нареч. ніку́ды;

никуда́ не го́ден ніку́ды не ва́рты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жывапі́сны, -ая, -ае.

1. гл. жывапіс.

2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе.

Ж. куток Беларусі.

3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.).

Жывапіснае апавяданне.

|| наз. жывапі́снасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які варты асуджэння; ганебны. Бандытаў загінуць прымусілі, Прыйшла ім няслаўная смерць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́ртны ’паважаны’ (Жд.). Укр. ва́ртний ’каштоўны, паважаны’. Хутчэй запазычанне з польск. дыял. wartnyварты’, а не ўсх.-слав. утварэнне ад ва́рты (як думае Рудніцкі, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смехатво́рны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, варты смеху, кпінаў. Смехатворнае апраўданне. □ [Лаўрыновіч:] — Ну, таварышы, гэта абвінавачванне і зусім смехатворнае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

які́е́будзь, займ. неазнач.

1. Той ці іншы.

Вазьмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі; нязначны.

Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці, не больш чым што-н. (разм.).

Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніку́ды, прысл.

Ні ў якое месца; ні ў якім напрамку. — Нікуды не адыходзь, Янік! — загадала [дзяўчынка] яму і заспяшалася хутчэй на круг. Лобан. Гляджу, а жанчыны, што ехалі са мною, ідуць наперадзе і нікуды не збочваюць. Кавалёў.

•••

Нікуды не варты гл. варты.

Нікуды не гадзіцца гл. гадзіцца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясе́нне 1, ‑я, м.

Выкананне якіх‑н. абавязкаў. Нясенне варты.

нясе́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. несці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замеча́тельный надзвыча́йны, надзвы́чай до́бры, цудо́ўны, выда́тны; (славный — ещё) сла́ўны; (заслуживающий внимания) ва́рты ўва́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)