рыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу; ванітаваць. Незнаёмы ляжаў, скурчыўшыся абаранкам, часта, надрыўна рыгаў. Асіпенка. // перан.; чым. Выкідваць, вывяргаць (полымя, агонь і пад.). У .. [гаспадара] ёсць такая палка, якая рыгае агнём... І калі той агонь пападае ў каго, той памірае на месцы... Сачанка.

2. Моцна ікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыга́ць, рыгаціванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гі ’ваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygaćванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihatiванітаваць’, славен. rígatiванітаваць, рыгаць’, rîga ’адрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вамі́т, воміт ’рвота, ваніты’ (КЭС). З польск. womit ’тс’ < лац. vomitio ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 630). Пераход м > н у ванітаваць (гл.) Кюнэ тлумачыць народна-этымалагічным збліжэннем (з *ваняць?). Гл. Рудніцкі, 1, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлава́цьванітаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Геаграфія слова (толькі паўн.-зах.) пры наяўнасці такіх утварэнняў, як літ. ožiáutiванітаваць’ і адпаведнай структуры (на базе выразу казлоў драць) не пакідае сумненняў у тым, што гэта не выпадковае ўтварэнне. Яго можна лічыць незалежным дэрыватам, аднак агульны фон двухмоўя не мог не ўплываць па падобную лексіку. Ёсць паўд.-слав. адпаведнікі да балт. і бел. дзеяслова: славен. kozláti, зафіксаванае Плятэршнікам. Розніца (ва ўтваральных асновах і інш.) гэтых слоў з’яўляецца відавочнай, аднак неістотнай; галоўнае, што паралелі іх дазваляюць меркаваць аб старажытным характары слова і другаснасці выразу, падрабязней гл. казлы драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тарна, му́торно ’моташна, вельмі цяжка, непрыемна, дрэнна’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Растарг., Нар. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.). Рус. тамб., цвяр. му́торно ’цяжка’, бран. ’павольна’. Да ⁺му́торыць (параўн. рус. кур. муторитьванітаваць; муціць’, ’дурыць галаву’), якое ад муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рваць ’вырываць, разрываць, тузаць, драць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’цягнуць на ваніты, ванітаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж рва́кі мн. л. ’ірвота; ваніты’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Растарг.), таксама з іншым суфіксальным афармленнем рва́ны мн. л. ’тс’ і рваннё ’ваніты’ (Нас.). Гл. ірваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

◎ *Наге́льніца, наг§лныца ’раптоўная смерць’ (драг., Нар. лекс.), сюды ж naeŚAHo ’неадкладна, дазарэзу’, наг$лный ’неадкладны’ (драг., З нар. сл.). Пры наяўнасці эўфемістычнага на́гла ’смерць’ (гл.) хутчэй за ўсё звязана з на́глы (< *naglb) ’хуткі, раптоўны’, гл. таксама нагильны; Лаўчутэ непераканаўча збліжае з літ. pageli, pagele ’сырое прамозглае надвор’е, моцны боль’ ад літ. gelti ’моцна, нясцерпна балець; жаліць, раніць’ (Балтизмы, 29), запазычанага ў бел. мову, параўн. геліць ’моцна хацець; ныць; качанець; ванітаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірва́ць1, рваць ’вырываць, зрываць; разрываць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ірва́цца, рва́цца ’разрывацца, узрывацца; старацца вызваліцца, вырвацца’ (ТСБМ, Нас.), ’крычаць’ (Юрч. Сін., 231), ’кідацца’ (Нас.). Рус. рвать, дыял. ирва́ть, укр. ірва́ти, рва́ти, польск. rwać, в.-луж. rwać, н.-луж. rwaś, палаб. råvat, чэш. rváti, славац. rváť, славен. ruvati, rvati ’вырываць’, серб.-харв. р̀вати се ’змагацца’, балг. ръ́вам, ръ́фам ’кусаць, ірваць’. Ст.-слав., ст.-рус. ръвати ’рваць, зрываць’. Пачатковае і‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *rъvati, *rujǫ генетычна роднаснае літ. ráuti, raúju ’вырываць’, ravė́ti, raviù ’палоць’, лат. ravêt ’тс’, ст.-інд. rávati ’разбівае, дробіць’, грэч. ἐρυσίχθων ’разграбаючы зямлю’, лац. ruō, ‑ere ’разрываць, раскопваць’. rutrum ’рыдлёўка’, ірл. ruam ’жалязняк, рыдлёўка’, якія ўзыходзяць да і.-е. *reu‑ ’разрываць, рыць’. Гл. Покарны, 1, 868; Праабражэнскі, 1, 187–189; Брукнер, 470; Фасмер, 3, 452 (з літ-рай). Махэк₂ (526) рэканструюе і.-е. *rou‑mi < *rouə‑mi з зыходнай семантыкай ’вырываць з зямлі’. Параўн. рыць.

Ірва́ць2ванітаваць’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік ірво́та (Нас., Касп., Мат. Гом.); параўн. рус. рватьванітаваць’ — рвота. Ад ірваць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тошни́ть несов., безл.

1. (о состоянии тошноты) ну́дзіць; быць мо́ташна (мло́сна); (рвать) рваць, ванітава́ць;

его́ три дня тошни́ло яго́ тры дні рва́ла, ён тры дні ванітава́ў;

меня́ тошни́т мяне́ ну́дзіць (мне мо́ташна, мне мло́сна);

2. перен., разг. ну́дзіць;

меня́ тошни́т от его́ разгово́ра мяне́ ну́дзіць ад яго́ гаво́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)