вандро́ўніца ж.

1. путеше́ственница, пу́тница;

2. стра́нница;

1, 2 см. вандро́ўнік;

3. см. качэ́ўніца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пілігры́м, ‑а, м.

Кніжн. уст. Паломнік, вандроўны багамолец. // перан. Вандроўнік, падарожны. Прыпылены пілігрым стаіць ля чужога парога. І ніхто не пазнае яго. Нават яна. І ніхто не ведае, што тут разбіта ягонае сэрца. М. Стральцоў.

[Ад лац. peregrinus — чужаземец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Абл. Памянш. да кавяня; невялікая кавяня. Шлях доўгі — Вандроўнік выразае Кавенькі з сукаватага ядлоўц[у]. Барадулін. [Васіль Сямёнавіч] пачаў мераць сцежку спорнымі крокамі, моцна грукаючы аб зямлю кавенькай. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́вар, ро́вэр, ро́выр, ро́вер ’веласіпед’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сцяц.; лун., свісл., Шатал.; Скарбы, Сл. Брэс., Мат. Гом.; карэліц., гродз., З нар. сл.; беласт., Жыв. НС.; зах.-бел., ЛА, 2). Праз польск. rower ’тс’ з англ. roverвандроўнік’, ’бадзяга, валацуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́нник

1. вандро́ўнік, -ка м., падаро́жны, -нага м., падаро́жнік, -ка м.;

2. уст. (странствующий богомолец) багамо́лец, -льца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плёскат, ‑у, ДМ ‑каце, м.

Шум, які ўтвараецца ад падзення вады (вадкасці) або ад удару чым‑н. па паверхні вады (вадкасці); пляск. Вясна. Вечары над Сожам, ціхі плёскат хваль, крыкі дзікіх качак у густых чаротах... Дуброўскі. Яшчэ начамі рэчку ў зорах Будзілі плёскатам самы, — Калі стары вандроўнік-жораў Пачуў пагрозны дых зімы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туры́ст ‘падарожнік, вандроўнік’ (ТСБМ, Вруб.), туры́сты ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне праз рускую (тури́ст) або польскую (turysta) мову з франц. touriste ‘тс’, што з англ. tourist ‘тс’ (Арол, 4, 119). У аснове франц. tourner ‘вярцець, абарочваць’, гл. тур2, турнэ. Сюды ж туры́зм ‘падарожжы, вандроўкі для адпачынку і ў пазнавальных мэтах’ (ТСБМ) — запазычана праз рускую мову (туризм) з франц. tourisme ‘прагулка, паездка’, туры́стыка ‘тс’ (Вруб.) — праз польск. turystyka ‘занятак турызмам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск. жарг. rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням. Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск. rajd ’паход’ і звязана з англ. raid ’набег, налёт, напад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́г ‘вялікае воблака, хмара’ (І. Пташнікаў), туля́х ‘светлае воблака ў пагодлівы дзень’ (віл., ЛА, 5), туля́г, тулягі́ ‘воблакі’ (віл., ЛА, 2). Да туля́цца (гл.), метафара на базе тулягавандроўнік, валацуга’, параўн. іншыя метафарычныя назвы хмар і аблокаў: дзед (мін., ЛА, 2), буго́р (гом., ЛА, 2); апошняе Непакупны (Мовознавство, 1998, 2–3, 62–77) параўноўвае з літ. gùburas ‘бугор’, ‘хмара’ і адпаведнымі з’явамі ў іншых мовах, што дазваляе трактаваць іх як семантычную індаеўрапейскую ўніверсалію. Форма м. р. туляг, магчыма, пад уплывам во́блак м. р. (Некр. і Байк. і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падарожнік, падарожны, вандроўнік, вандровец, вандроўца, турыст / падарожнічае па «святых» мясцінах: паломнік, пілігрым

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)