кавенька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Абл. Памянш. да кавяня; невялікая кавяня. Шлях доўгі — Вандроўнік выразае Кавенькі з сукаватага ядлоўц[у]. Барадулін. [Васіль Сямёнавіч] пачаў мераць сцежку спорнымі крокамі, моцна грукаючы аб зямлю кавенькай. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)