заглушы́цца, ‑глушыцца; зак.
1. Стаць менш чутным. Шум дажджу заглушыўся ўдарамі грому.
2. перан. Аслабіцца або знікнуць (пра пачуцці, адчуванні). Успамін не абудзіў былы пачуццяў; яны заглушыліся іншымі, больш моцнымі і стойкімі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быва́лешні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які быў раней, былы, колішні. Дарога была цесная, вузкая. У бывалешнія гады па ёй вазілі з балота сена, і ўсю зіму тут скрозь на дрэўцах віселі зялёныя пасмы мурагу. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.
1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.
В. на мора.
Альбом з відамі Каўказа.
2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).
Спалоханы в. твару.
Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.
3. мн., перан. Меркаванні; намер.
Віды на ўраджай.
Віды на будучае.
◊
Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.
|| прым. відавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Відавыя паштоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́м ’пешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑том — вынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пераве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Наведаць, праведаць каго‑н.; даведацца. Вельмі ж крыўдзілася на мяне маці, што я на яе забыўся і не еду нават пераведацца. Сачанка. Да мяне прыехаў пераведацца аж з Украіны былы начальнік штаба Грыша Астрамуха. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́калішні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які быў калісьці раней, у мінулым; былы. — Некалішні Мінск быў звычайны губернскі горад... Васілевіч. За горадам яны пайшлі не па шасэ, а па сцежцы.. ў хвойнік побач з пасёлкам, які ў некалішнія часы быў месцам гулянак гарадской і пасялковай моладзі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.
2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабутэ́льнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел. перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр. періже, рус. прежде ’тс’ (з ц.-слав. прѣжде), ст.-слав. прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр. передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)