бултыха́ть несов., разг.

1. (с шумом бросать в жидкость) бу́хаць;

2. см. бултыха́ться 1, 2;

3. (взбалтывать) бо́ўтаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахацьбухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбухіта́ць ’раскідаць, прывесці ў беспарадак’ (Сцяшк. Сл.). Ад бухаць (гл.), што ад гукпераймальнага выклічніка *bux! (ЭССЯ, 3, 79–81) па той жа словаўтваральнай мадэлі, што і хлюпата́ць, скрыгата́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́бух ’узрыў, вывяржэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. ви́бух ’тс’, польск. wybuch ’тс’. Ад выбуха́ць (да бу́хаць, гл.); аднак адсутнасць рус. формы, магчыма, сведчыць пра запазычанне з польск. мовы; параўн. вы́бухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бух, выкл.

1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць ​1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́бухаць праст. ’выпіць, выліць, з’есці чаго-небудзь многа’ (БРС, Жд., 3). Да бу́хаць ’стукаць, біць, есці з шумам, хутка піць, ліць’; параўн. аналагічныя ўжыванні іншых дзеясловаў са значэннем ’біць, стукаць і інш.’: трахнуць, хлопнуць і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абу́х ’абух’, рус. обух, укр. обух, ст.-рус. обухъ, польск. obuch, чэш. obuch, славац. obuch. Згодна з найбольш прынятай версіяй, ob‑uxъ (ад уха) (Юнгм., 2, 807; Праабражэнскі, 1, 632). Згодна з іншай, да o‑buxъ (бухаць) (Брандт, РФВ, 23, 94). Верагоднай здаецца таксама трэцяя версія < ob‑u‑xъ < ob‑uti ’надзяваць’; obuxъ ’тое, што надзяваюць на тапарышча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашляць; керхаць, перхаць, бухаць (разм.) □ душыцца кашлем, заходзіцца кашлем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена о́р‑ > ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус. дыял. разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр. бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е. *bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац. bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)