Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурды́р ’пухір, вадыр; бурбалка’. Відавочна, асіміляцыяй з бурды́ль (гл.). Але, паколькі паходжанне бурды́ль не вельмі яснае, не выключаецца, што ўсё ад нейкай гукапераймальнай асновы бурд‑ (параўн. рус. дыял. бурде́ть ’шумець (пра камароў)’, але з іншым суфіксам (‑ыр < *‑yrь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хітраму́дры, ‑ая, ‑ае.

Які выдзяляецца вынаходлівым розумам. [Іван Пераход:] — Ну, думаю, ты хаця і хітрамудрая, але я перахітру і перамудру цябе!.. І ў першую ж палучку пашыбаваў у кнігарню. Васілёнак. Я не быў такім хітрамудрым, а напісаў папросту і шчыра: «Мой бацька бедны, а да навукі я здольны». Дубоўка. // Які хітра і ўмела прыдуманы, зроблены. Аўгіня.. умела ткаць найпякнейшыя паяскі, з самымі хітрамудрымі ўзорамі: з грабелькамі, падкоўкамі, васількамі. Бядуля. Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́нькі ’вочы’ (Нас.). Укр. ба́ньки ’выпучаныя вочы’, ба́нька ’бялок вока; крышталік вока’, банька́тий ’з выпучанымі вачыма’, банька́ч ’тс’. У рус. мове ба́нька ’вочы’ толькі ў зах. і паўд. гаворках. Бясспрэчна, ад ба́нька шкляная пасудзіна; бурбалка, пузыр і г. д.’ (так ужо меркаваў Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́блік ’маленькі абаранак, абаранак’ (Бяльк., Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Інстр. I). Рус. бу́блик, укр. бу́блик. Да слав. асновы *bǫbъl‑, што ў серб.-харв. бубу̀љица ’пузыр’, чэш. boubelбурбалка’, польск. bąbel і г. д. Гл. Фасмер, 1, 226. Сюды адносіцца і бу́бліца ’буйная плотка’ (Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмурбурбалка’ (КСТ). Укр. жму́ри мн. л. ’зыб, бурбалкі’. Даль фіксуе жмуркі ’вочы’, паколькі вочы могуць вызначацца рознымі назвамі круглых выпуклых прадметаў (вульг. шары, банькі; глаза < круглыя каменьчыкі), магчыма, і тут зварот: жмуры ’вочы’ (якія жмурацца) > ’бурбалкі’. Іншы ход: жмурыць > ’моршчыць’ — ’зыб’. Абодва тлумачэнні патрабуюць выяснення прамежкавых ступеней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўды́р1 ’гэтак лаюць тоўстых непаваротлівых людзей’ (КЭС, лаг.), ’лаянкавае слова’ (Бір. Дзярж.). Бліжэй іншых слоў да бел. назвы стаіць укр. бо́вдур ’дурань’ (іншыя значэнні ’комін; густы дым, хмара; жэрдка (у рыбаловаў)’). Рудніцкі (157) хоча ўсе значэнні ўкр. слова вывесці з ’комін’ (а гэта запазычанне з чув. мовы, гл. боўдур ’комін’). Наўрад ці гэта правільна. Трэба, мусіць, думаць пра слав. аснову bъld‑, якая мае прыкладна тое ж значэнне, што і балд‑, булд- (гл.). Bъld‑yrь, bъld‑urъ маглі б быць самастойнымі слав. (усх.-слав.?) утварэннямі (незалежнымі і ад цюрк. уплыву; аб гэтым гл. Краўчук, Тюрк. лекс. элем., 29).

Баўды́р2 ’вадзяная бурбалка; прышч’ (Нас.). Параўн. рус. ба́лдырь ’пухір’, булды́рь нарыў, шышка’. Звычайна зыходную форму асноў, якія азначаюць ’штосьці круглае, бурбалка і пад.’ вызначыць вельмі цяжка. Можна думаць і пра балд‑, і пра bъld‑ (> боўд‑), і пра булд- (гл.). Прынамсі для значэння ’бурбалка’ можна прыняць гукапераймальнае bъld‑, якое сустракаецца (праўда, рэдка) у некаторым укр. гідраграфічных назвах (параўн., напр., бо́вдур яма ў вадзе’) і да якога зводзіць бел. слова Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 90. Цікава, што для абазначэння круглых прадметаў аснова ба́ўд‑ сустракаецца ў некаторым паўд.-зах. укр. гаворках (ба́ўда ’некалькі стручкоў фасолі разам і пад.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́лькаць (Шат., БРС), бульката́ць ’булькаць’. Рус. бу́лькать, укр. бу́лькати, булькота́ти, булькоті́ти, польск. bulgotać, bulkotać, bełkotać, чэш. blkotati, ням. дыял. bulken і да т. п. Гукапераймальнае. Слаўскі, 1, 30, 50; Брукнер, 20; Фасмер, 1, 240; Праабражэнскі, 1, 53; Шанскі, 1, Б, 225; Рудніцкі, 251. Сюды ж бу́лька (Клім.), бу́льхаўка (Сцяшк.), укр. бу́лькабурбалка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца. Лопнула труба. Лопнула рэйка. Лопнула дошка. // Парвацца. Супоня з вяровачкі, што ўся ўжо на вузлах, лопнула зноў, разматалася і павісла. Брыль. Вытырклыя калені штаноў лопнулі, у адным боце адарвалася падэшва і ледзь трымалася. Чорны. / Аб струках, пупышках. Дрэўцы прыняліся: пупышкі на іх набрынялі сокам і вось-вось гатовы лопнуць. Карпаў. // Выбухнуць, разарвацца (пра бомбы, снарады, кулі і пад.). Бомба раптам лопнула ў паветры. Новікаў. // Надзьмуўшыся, разарвацца, знікнуць. Лопнуў паветраны шар. Лопнула бурбалка. □ — Камера, каб на яе ліха, лопнула, — сказаў салдат і пастукаў нагой па задняму колу машыны. Сіняўскі. // Пра органы, часткі чалавечага цела (сэрца, крывяносныя сасуды і пад.). Галава .. [Габрыліхі] трашчала і, здавалася ёй, вось-вось лопне ад гэтага бязлітаснага напору святла. Шамякін.

2. перан. Разм. Пацярпець поўную няўдачу, крах. Лопнуў банк. □ Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.

•••

Каб ты лопнуў (лопнула) — ужываецца як праклён.

Лопнуць ад злосці (зайздрасці) — пра бурнае праяўленне пачуцця злосці, зайздрасці.

Лопнуць са смеху — зайсціся моцным смехам.

Цярпенне лопнула гл. цярпенне.

ло́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Залапатаць крыламі (пра птушак). Страпянуўшыся, Ў тое ж імгненне Лопнуў крыллем касач баравы. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухі́р, ‑а, м.

1. Балючае ўздуцце скуры (ад апёку, трэння, укусу і пад.). На далонях ускочылі і палопаліся вадзяныя пухіры. Грахоўскі. [Мароз:] — Не быў жа я такі, не было ў мяне гэтай мяшчанскай далікатнай скуры, на якой ад дотыку крапівы ўсхопліваюцца пухіры. Лобан.

2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.). Пачуць ён хоча голас мужны, Махнуць рукой на цёмны вір, Бо ў ім ты — бурбалка-пухір, Пакуль пануе звон ланцужны. Колас. Хваля.. разбіваецца з шумам, уся ў белых пухірах, якія растаюць у момант, і цяпер там, дзе былі яны, блакітны вір вады. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)