Стрэ́дні ‘дваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (< стрэ́чны ‘дваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грэ́бля, ‑і, ж.
Насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. Рота неўзабаве падыходзіла да балота, праз якое цягнулася грэбля. Мележ. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч. // Насыпная дарога цераз нізкія балоцістыя мясціны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збаве́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць 2 — збавіць 2 і стан паводле знач. дзеясл. збаўляцца 2 — збавіцца 2; ратунак. Адтуль збавення прагнуць людзі, А ў людзях ходзіць слых такі, Што будуць тут бальшавікі — Браты і правільныя суддзі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бруне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.
[Фр. brunet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. наеўся, ‑елася; заг. наешся; зак.
Пад’есці, перастаць быць галодным. Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў. Бядуля. Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́іць, ‑трою, ‑троіш, ‑троіць;зак., што.
Павялічыць у тры разы. Мы сілы падвоім, мы храбрасць патроім, Мы ворагаў іх жа крывёю напоім, Як ворану вышай арла не лятаць, Так ворагу нашай зямлі не таптаць. Крапіва. Браты падаспелі да вас на падмогу, З’ядналіся разам, патроілі сілы. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.
Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футраві́на, ‑ы, ж.
1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна. Адыходзячы, браты зноў давалі Юрку грошы. — Бяры, чалавек ты! Заплаціш Халусту па вэксалю, бо ўсё роўна ён з цябе шкуру злупіць. Думаеш, што адбудзеш свой доўг дубамі ды футравінай? Чарнышэвіч.
2. Валасяное покрыва пушных звяроў. Собаль — самая каштоўная па сваёй футравіне жывёла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непару́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга парушыць; моцны. Непарушнай дружбай моцна мы з’яднаны. Журба. Тое, што здавалася раней непарушным, усталяваным назаўсёды, цяпер паліў, руйнаваў, захопліваў вораг. Мележ. // Які нічым не парушаецца. Спіце, нашы таварышы, Ваш спакой непарушны! Мы стаім каля вас — І браты і сыны. Броўка.
2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню. Непарушны запас харчоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыгадзі́р, ‑а, м.
1. Ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.
2. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір механізатараў. Брыгадзір паляводчай брыгады. □ Успомніў.. [Геня] пра бацьку — вясёлага калгаснага брыгадзіра. Якімовіч. Браты жылі вельмі дружна, і мара ў іх была адна: скончыць школу і пайсці ў брыгаду паляўнічых, брыгадзірам якой быў іх бацька — лепшы паляўнічы на ўсю акругу. Бяганская.
[Ням. Brigadier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)