Прыбасе́ць ’абнасіцца абуткам, зрабіцца босым’ (Бяльк.). Да незафіксаванага *басе́ць з той самай семантыкай, якое ад бо́сы (гл.). Параўн. рус. пск., цвяр. босе́ть ’тс’ (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галано́гі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Босы, з голымі нагамі. На тапчане сядзіць ужо даўно не злосная на бабулю Ніна, а перад ёю галаногі, вясёлы Толік. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Набасонак ’на босую нагу’ (Мат. Гом., Янк. 1), набасонач ’тс’ (Мат. Гом., Янк. 1, Сцяшк. Сл.). Ад босы і нага з аглушэннем канцавога зычнага, параўн. набасанож (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбу́цца, ’разуцца’, разбува́цца ’разувацца’ (Сцяшк. Сл.), разбува́ць ’разуваць’ (Федар.), разбу́ты ’босы’ (Сцяшк. Сл.). Да *raz‑uti. Каранёвае ‑б‑ з’явілася ў выніку перараскладання частак слова з *ob‑uti, гл. абу́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наапа́шкі, прысл.
Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Выйшаў бацька. Пінжак наапашкі, босы. Няхай. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гале́тнік, ‑а, м.
Разм. пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер — сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустапаро́жні разм. ’неабгрунтаваны, беспадстаўны, нікчэмны’ (ТСБМ). На базе фразеалагізма пераліваць з пустога ў парожняе, г. зн. рабіць бескарысную справу; параўн. іншыя падвойныя “сінанімічныя” ўтварэнні тыпу нагалабо́ску ’на босую ногу’ — паводле ўстойлівага спалучэння го́лы і бо́сы, г. зн. зусім бедны, і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
басано́гі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В. Вольскі. / у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу сваё басаногае дзяцінства: бачу яго не вачамі, а думкамі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́і, леяў; адз. лея, ‑і ж.
Нашыўкі з моцнай тканіны ці скуры на кавалерыйскіх штанах у тых мясцінах, якія датыкаюцца да сядла пры яздзе. Харчаў сядзеў каля ўслона босы, у галіфэ з леямі і прапаленай на локці сарочцы. Мележ.
[Ад фр. lé — палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Тое, што і штаны. Мужык быў зверху апрануты, — кепка, картовая кашуля з зашпіленымі кішэнькамі, шарачковыя порткі, — а знізу — босы. Брыль. Міхась глянуў на свой палаплены паўкажушак, на порткі з даматканага сукна і.. ўздыхнуў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)