беспардо́нны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бессаромны, нахабны. [Здраднік] нястомна разводзіў хлусні беспардоннай турусы. Караткевіч. [Міхась:] — Адкуль у цябе гэтакі запал? Беспардонны максімалізм! Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сараматні́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто не мае сораму, хто парушае правілы прыстойнасці; бессаромны чалавек. Старшыніха выняла Кліма кулаком па спіне. — Сараматнік, хоць бы апрануўся! Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ко́ўчала ’бессаромны, балбатун’ (Нар. лекс.). Гл. коўчаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўсці́вы ’бессаромны’ (Ян.). Няясна. Сапсаванае няўчцівы (гл. учцівы)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шарлата́нства, ‑а, н.
Паводзіны, спосаб дзеяння, уласцівы шарлатану; бессаромны падман, разлічаны на няведанне, невуцтва прысутных. Ездзіў у вёску Маркавічы. Там мне расказалі пра адну жанчыну, якая займаецца шарлатанствам. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Перароблены, перапісаны начыста; выпраўлены. У чыставым рукапісе камедыі [«Паўлінка»] драматург імкнецца выразней падкрэсліць, што Адольф — бессаромны лгун. Ярош. // Прызначаны для запісаў начыста. Чыставы сшытак.
2. Спец. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі дэталей. Чыставы разец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нескро́мный
1. нясці́плы;
2. (неделикатный) недаліка́тны; (нетактичный) нетакто́ўны;
нескро́мный вопро́с недаліка́тнае (нетакто́ўнае) пыта́нне;
3. (бесстыдный) бессаро́мны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наха́бнік, ‑а, м.
Бессаромны, бесцырымонны чалавек. Дзяўчына адзявалася з густам, але не крыкліва, з хлопцамі трымала сябе сціпла, нахабнікаў ненавідзела. Бажко. / Пра жывёл, птушак, насякомых. Нахабнікі-вераб’і хутка заўважылі адсутнасць гаспадароў [у гняздзе] і занялі яго з крыкам і бойкай. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́хрысць, ‑я, м.
Разм.
1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.
2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нясты́днік ’сараматнік’ (чэрв., Нар. лекс.). Відаць, са спадучэння не стыдна ’не сорамна’; не ў гэтым выпадку можа быць субстытутам прыстаўкі бяс‑, параўн. нястыжы (нестыжій) ’бессаромны’ (Нас.).⇉1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)