Лямі́набераст’ (лях., Сл. ПЗБ), брасл. лямовы ’ільмовы’ (там жа). Да ільма́ (гл.). Суфікс ‑іна са значэннем адзінкавасці (Бел. гр.₂, 1, 247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяро́ста. Рус. бере́ста, польск. brzesta, brzosta, чэш. břesta. Прасл. *bersta. Звязана з бе́раст, бяро́за (гл.). Падрабязней гл. Трубачоў, Эт. сл., 1, 197–200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плы́та ’грамафонная пласцінка’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), плыта́ ’тс’ (астрав., Сцяшк. Сл.). З польск. płyta ’тс’, адсюль у сучасным маладзёжным слэнгу плі́та, часцей кружэ́лка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́ва ’дрыгва, багна, топкае месца’ (Скарбы; бераст., ваўк., гродз., ДАБМ; Сл. ПЗБ), трансаві́ца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ; ваўк., ЛА, 2), ’зарослае трысцём месца на рацэ або на возеры’ (Сцяшк.), транцаві́ца ’тс’ (зэльв., ДАБМ), трэнсэ́віца ’топкае месца на балоце’ (бяроз., драг., ЛА, 5), сюды ж транса́вы, транца́вы ’дрыгвяны’ (маст., Сл. ПЗБ), транса́вы мн. л. ’топкае балота, дзе калышацца верхняе покрыва’ (гродз., бераст., ЛА, 2; Сцяшк.), трансаві́сты ’топкі, гразкі’ (Сцяшк.). З польск. tręsawa, trzęsawica ’дрыгва, багна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Берасце́нь ’гаршчок, абцягнуты бярозавай карой’ (Бяльк., Касп., Нас.), ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Сцяшк. МГ). Рус. бе́рестень. Вытворнае ад бе́раст (гл.), прасл. berstъ. Параўн. Трубачоў, Ремесл. терм., 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расста́йны ’звязаны з расставаннем’; ’той, што разыходзіцца (шлях, дарога)’ (ТСБМ), ’развітальны’ (Сцяшк.), раста́йная даро́га ’ростані’ (бераст., ЛА, 2), раста́йныя даро́гі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. droga rozstajna. Гл. ростань, растанкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́тна мн. л. ’плямы па твары’ (лід., лях., Сл. ПЗБ), лепта ’ружовыя месцы на шчацэ’ (бераст., ЛА, 3), пешня ’чырвоная плямка на скуры’ (Варл.), петначка ’абсевак’ (гродз., ЛА, 2). Гл. пятно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёка ’шпянёк для замацоўвання кола на восі’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, з лейка ’жалезная загваздка ў восі’ (гродз., Нар. сл.), у якім ‑я‑ выпала з прычыны гіперправільнасці па-беларуску (пры наяўнасці польскага ‑ą‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ўра ’дыяфрагма’ (бераст., б.-каш., ЛА, 1). У выніку пераносу значэння па сумежнасці з плеўра ’абалонка, што пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці’, якое з с.-лац. pleura < ст.-грэч. πλευρά ’бок’, πλευραί ’рэбры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льнік1 ’пільшчык’ (віл., бераст., калінк., ЛА, 3; віл., Сл. ПЗБ) — адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑нік (< прасл. *‑ьn‑ikъ), як br̻tьnikъ, orzbojьnikъ, dl̥žьnikъ і інш.

*Пі́льнік (пы́лнэк) ’напільнік’ (Сл. Брэс.). З польск. pilnik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)