галаварэ́з, ‑а, м.

Разм.

1. Забойца, бандыт. Фашысцкія галаварэзы.

2. Ліхач, сарвігалава. Пагладжваючы свае пышныя вусы, Васіль Каравай дабрадушна адказваў: «...Паглядзела, што мой характар — крэмень, ну і адважылася пайсці за такога галаварэза. Праўда, Верачка?» Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махамэ́т, мъхамэ́т, мьхамэ́ціна ’прайдзісвет’ (міёр., З нар. сл.). Параўн. рус. дан. махоме́тбандыт’, магоме́т — лаянка (у А. П. Чэхава). Паводле Фасмера (2, 556), у рус. мову прыйшло з Захаду. Узыходзіць да араб. Muḥammad ’Магамет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбо́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца разбоем, грабяжамі. Пасля даследавання забойства схіляюся к таму, што бандыт Гусак разбойнічаў адзін. Пестрак.

2. Займацца гвалтам, прымяняць сілу для дасягнення чаго‑н. — Не разбойнічай! Тое бяры, што даю табе, а сілай не дам браць, людзей клікаць буду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лайтру́га ушац. ’вялікі гультай’, паўд.-усх. ’распуснік’ (КЭС), рус. лотрыга, лотыга ’гулянка’, лантрыга ’тс’, ланстры́га ’нягоднік’, ’абадранец’. Да ст.-бел. лотръбандыт’, якое праз ст.-польск. łotr — са ст.-чэш. lotr < ст.-в.-ням. loter, lotter ’лайдак, нікчэмны чалавек’, ’блазан’ (Слаўскі, 5, 221; Фасмер, 2, 458, 523; Панюціч, 102) і экспрэсіўнага суф. ‑уга. Аб устаўным (другасным) ‑й‑ гл. Карскі, 1, 304–306. Не выключаны, аднак, уплыў лексемы лайдак (гл.). Гл. таксама латру́га, лотра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сібе́рны ‘пранізлівы халодны (пра вецер); злы, буяны (аб чалавеку)’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Нік., Жд. 1), ‘вялікі’: сіберны мароз (Пятк., Сержп. Прымхі, Жд. 2), ‘злосны, дрэнны’ (Жыв. сл.), сібі́рны ‘злы, жорсткі’ (Некр., Бяльк., Жд. 1, Скарбы), сібі́рка ‘сіберны, халодны вецер’ (Бяльк.), sibièrny ‘вылюдак, прыгнятальнік’ (Федар. 4), sibírnikбандыт, крымінальнік’ (Варл.). Рус. смал., варонеж. сиби́рный ‘зверскі, злы’. Калі меркаваць па першым значэнні, то, відавочна, з сівер (гл.) пад уплывам Сібір у духу народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбойнік, рабаўнік, грабежнік, пагромшчык, драпежнік, бандыт, марадзёр, пірат; бандзюк, граміла (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разбо́й, ‑ю, м.

Напад з мэтай аграблення, які суправаджаецца пагрозамі, гвалтам, забойствам. Смерць, разбурэнне, разбой ішлі разам з гітлераўскімі зграямі. Колас. А здарыцца — чорныя зграі Зноў рушаць чыніць разбой, — Зямляк мой, зямлі абраннік, Першым выйдзе на бой. Лось. Мяркуючы па паводзінах улад і паліцыі, бандыт і далей бы жыў і ўзбагачаўся за кошт грабяжу і развеяў, калі б яго не забілі свае ж паплечнікі. Філімонаў. // перан. Разм. Пра непамерна вялікія вымаганні, прыцясненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талала́йства (талала́йство) ’зброд’ (беласт., Сл. ПЗБ), талала́ства, талала́йства ’зборышча, вечарынка’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Укр. талала́йство ’набрыдзь’, ’няпэўныя людзі’, талала́йство ’зборышча, натоўп’, польск. tałałajstwo ’навалач, набрыдзь, зброд’, tałalejstwo, taładajstwo, tałatajstwo ’тс’ (Варш. сл.). Вытворныя ад талалой ’крык, шум, гам’, гл. талала з т. зв. “вертыкальнай заменай” гукаў, магчыма, як вынік кантамінацыі. Звяртае на сябе ўвагу падабенства са славен. tolovȃjstvo ’разбой’, вытворнае ад tolovȃjбандыт, разбойнік’ з венг. tolvaj ’злодзей’ (Сной у Бязлай, 4, 195), аднак магчымая сувязь з ім застаецца няяснай. Фанетычна ненадзейнае вывядзенне адпаведных польскіх слоў з tałędać, tałyndać się ’валэндацца, валачыцца’, прапанаванае Брукнерам (564). Гл. і ЕСУМ, 5, 507.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́бенік, ‑а, м.

1. Пакараны смерцю праз павешанне; павешаны на шыбеніцы. Як той і шыбенік, на сценцы Вісіць скрыпка на цвіку. Бядуля.

2. Разм. Свавольнік, балаўнік, гарэза. [Сын] у мяне такі ўжо шыбенік, забаўку знайшоў — у дзверы стукаць, — апраўдвалася маці. Сачанка. // Бандыт, якога чакае шыбеніца; галаварэз. — Што ты робіш, шыбенік! — нема загаласіў стары. Корбан. — Трэба было затрымаць тут гэтага шыбеніка і — аман. Бажко. Самога Яўхіма Халусту не спыніў бы Лявон, і бо баяўся былога панскага аканома. Не спыніў бы і яго малодшага сына Мікалая — шыбеніка і злодзея. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пазнаць адзін аднаго па нюху (пра сабак).

2. перан. Разм. неадабр. Зблізіцца, уступіць у тайную змову для сумесных дзеянняў; дамовіцца. Малашкін знюхаўся з Кляновічам, і яны абодва хочуць падарваць аўтарытэт першага намесніка. Пестрак. Бандыт і ёсць, калі знюхаўся з кулаччом, — смела сказаў стары. Бажко. // Уступіць у любоўную сувязь. Міхалка з горам на душы расказаў гісторыю сваёй дачкі, якая вучылася на зубнога доктара, але знюхалася з нейкім прайдзісветам, быццам пажаніліся, потым ён пакінуў яе з маленькім дзіцем, і хоць кукуй зараз бацька. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)