цеціва́, -ы́, мн. цяцівы́ і (з ліч. 2, 3, 4) цецівы́, цяціў, ж.

1. Вяроўка, струна, якая сцягвае канцы лука.

2. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах (спец.).

Ц. лучковай пілы.

3. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кішо́нкабакавая кішэня’ (Мас.), ’маленькая сумачка для захавання грошай’ (Касп.). Гл. кішэнь 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плець, ‑і, ж.

1. Бакавая галінка або сцябло паўзучых ці павойных раслін.

2. звычайна мн. (пле́ці, ‑ей). Доўгія звёны труб або рэльсаў, злучаныя між сабой шляхам зваркі. Зварваць трубы ў плеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулі́са, -ы, мн. -ы, кулі́с, ж.

1. Бакавая плоская частка тэатральнай дэкарацыі, размешчаная па баках сцэны.

Зайсці за кулісы.

2. перан., чаго. Тое, чым прыкрываюць што-н., за чым хаваецца што-н.

За кулісамі палітычнай барацьбы.

За кулісамі

а) у тэатральным, акцёрскім асяроддзі;

б) тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцы.

|| прым. кулі́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблу́біца, ‑ы, ж.

Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лушня́к ’вушак у дзвярах, бакавая дошка шуфляды вакон’ (парыц., Янк. Мат.; калінк., Нар. сл., жлоб., Мат. Гом.) — кантамінаванае ўтварэнне з лут2 і вушня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тое, што і града (у 1 знач.). Зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.

2. Абл. Верхняя жэрдка ў калёсах, бакавая або папярочная. Забуцька, звесіўшы ногі, сагнуўшыся, ледзь трымаўся на самай градцы калёс. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым‑н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся загасіць у сваім пакоі святло і тады ўжо запрасіў госця за сабой у бакоўку. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астаро́накбакавая частка гумна, дзе ляжаць снапы, падрыхтаваныя да абмалоту’ (Сцяшк.). Звязана з старана ’пазуха ў гумне, дзе складваюцца снапы’ (Нас., Сцяшк.); утворана, відаць, з інтэрфіксам а‑‑ак (параўн. азадак і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)