разасяро́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размеркавацца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах.

Войска разасяродзілася на вялікай плошчы.

|| незак. разасяро́джвацца, -аецца.

|| наз. разасяро́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зна,

1. Прысл. да розны.

2. Не разам, асобна. [Сымон:] — Мы разойдземся. Дарогі нашы розна павязуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго-што.

1. Пасяліць у многіх месцах.

Р. студэнтаў па кватэрах.

2. Пасяліць асобна (пра тых, хто жыў разам).

Р. сыноў.

|| незак. рассяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. рассяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́мала, нескл., н.

Спец. Хуткае паўтарэнне аднаго гуку або чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.

[Іт. tremolo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх або ў выніку жадання пабыць асобна ад іншых.

Жыць на адзіноце.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

Адзінотай веяла з палёў.

3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

Пачуццё адзіноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́разь ’паасобку’ (Бяльк.), параўн. рус. на́разасобна’. З *на+рознь, гл. розны, сюды таксама на рбзьасобна; у розныя бакі’, на́разнаасобна’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асабня́к, ‑а, м.

Дом багатага ўласніка, пабудаваны асобна для адной сям’і. Белы двухпавярховы асабняк.. быў аддзелены ад вуліцы нешырокім палісаднікам. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасо́беасобна’ (слонім., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі выразу па сабе і польск. poosobnoасобна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касціна́, ‑ы, ж.

Разм. Асобна ўзятая косць; костка. Спаліў Іван злога Кашчэя так, каб касціна да касціны, сустаў да сустава не сышліся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дшыб, ‑у, м.

У выразе: на водшыбеасобна, на некаторай адлегласці ад чаго‑н. Школа стаяла на водшыбе ад вёскі, на ўзгорку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)