Мітќаль ’самая простая баваўняная тканіна’ (ТСБМ), рус., укр., ст.-рус. миткаль, запазычанае з чагат. mutkal ’тс’ < перс. metqal ’тканіна’ або з араб. mitakāli (Міклашыч, 198; Бернекер, 2, 63; Фасмер, 2, 629).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням. lila ці франц. lilas ’бэзавы, ліловы’ з араб. lilâk < ст.-інд. nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусульма́нін ’магаметанін’ (ТСБМ), ст.-бел. мусулманинъ ’тс’ (XVI ст.), якое з татар. musulman, асм.-тур. musulman, тур. musliman, перс. musulmân < араб. muslim ’тс’ (Міклашыч, 205; Фасмер, 3, 17; Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гяу́р ’назва іншавераў у мусульман’. Рус. гяу́р ’тс’. Запазычанне непасрэдна з рус. мовы. У рус. мове з тур. giaur, перс. gäbr, а гэта з араб. kāfir ’няверны’. Гл. Локач, 50; Фасмер, 1, 480.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лак ’раствор смол, эфіраў цэлюлозы, якім пакрываюць паверхню прадметаў, робячы яе бліскучай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе лак ’тс’ < ням. Lack, гал. lak, франц. laque < іт. lacca < араб. lakk (Фасмер, 2, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацілі́нне, мацілі́ньня ’тонкая лёгкая тканіна’ (Жд. 1, Шат.). З *ваціліна, параўн. драг. ватілі́н ’вацін’ (КЭС), якое з польск. watolina < ням. Watteline ’тс’ < Watte ’вата’ < егіпецк. араб. batāʼin (мы.), ’падшэўка’ < bat̥n ’унутранасці’ (Васэрцыер, 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тальк, талька ’слаісты мяккі мінерал у тэхніцы і медыцыне ў выглядзе парашку’ (ТСБМ). Праз ням. Talk ’тс’ з франц. talc < ісп. talque < араб. ṭálaq, talq ’тс’, гл. Фасмер, 4, 16; ЕСУМ, 5, 510.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́сер. Рус. би́сер, укр. біс́ер, би́сер. Ва ўсх.-слав. мовах — запазычанне з ц.-слав. бисьръ, якое ўзята з цюрк. büsrä < араб. busra ’фальшывы жэмчуг’. Бернекер, 58; Праабражэнскі, 1, 26; Локач, 30; Слаўскі, 1, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Графі́н ’графін’ (БРС). Рус. графи́н. Відавочна, у бел. мове запазычанне непасрэдна з рус. (< ням. Karaffine або франц. carafine; крыніцай з’яўляецца іт. caraffina, запазычанае з араб. крыніцы). Гл. Фасмер, 1, 453; Шанскі, 1, Г, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драгама́н ’драгаман’ (БРС). Рус. драгома́н, укр. драгома́н. Запазычанне з усх. моў: з араб. мовы ў Егіпце, дзе форма targūman была ўзята еўрапейцамі (параўн., напр., ням. Dragoman). Першакрыніцай з’яўляецца асірыйскае targūmanu ’тс’. Гл. Клюге, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)