прасе́сці, ‑сядзе; пр. прасеў, ‑села; зак.

Прагнуўшыся, асесці, апусціцца. Столь прасела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опусти́ться

1. апусці́цца, мног. паапуска́цца, спусці́цца, мног. паспуска́цца; (на стул) се́сці;

2. (о почве, доме) асе́сці; (об уровне воды) зні́зіцца, спа́сці;

3. перен. (морально) апусці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апуска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апускаць — апусціць і апускацца — апусціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераклу́біцца ’схіліцца набок, апусціцца адным бокам’ (ТС). Да пера- і клуб3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дол, -у, м.

1. Ніз, зямля.

Апусціцца на д.

2. мн. -ы, -аў. Яма, адкрытая магіла для пахавання.

Капаць д.

|| прым. до́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Дольная частка муроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапуска́цца, ‑аецца; зак.

Апусціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Галіны паапускаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апусціцца.

2. Зал. да апускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нірва́на, -ы, ж.

1. Паводле вучэння будыстаў: стан глыбокага спакою і поўнай унутранай гармоніі, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў.

2. перан. Стан спакою, сузірання і асалоды.

Апусціцца ў нірвану.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́сіцца, зве́шуся, зве́сішся, зве́сіцца; зак.

1. Перагнуўшыся цераз што-н., нахіліцца ўніз.

З. цераз поручні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нізка схіліцца, апусціцца.

Галіны звесіліся да зямлі.

|| незак. зве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нирва́на нірва́на, -ны ж.;

погрузи́ться в нирва́ну патану́ць у нірва́не (апусці́цца ў нірва́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)