Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. t$ver©s ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivynas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапонік ’вялікая лыжка, якой разліваюць суп’ (Касп., Інстр., 1) — у выніку метатэзы са скарочанай (без а‑) формы апалонік1 (гл.). Сюды ж маз. лапонікапалонік’, хвастатая лічынка жаб’ (Шатал.). Аднак Блесэ (SB, 5, 1935–1936, 23–24) выводзіць гэту лексему са ст.-прус. lapinis ’лыжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківі́лы ’апалонікі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kivynasапалонік’, там жа, 459, з іншым значэннем для літ. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апало́ў ’скаварада’ (Касп., ЭШ). Роднаснае ополовьникъ (> апалонік ’лыжка’), з якога, магчыма, у выніку ўсячэння суфікса пры кантамінацыйным уплыве апаноў(ка) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галава́ч. У бел. мове гэта слова мае некалькі значэнняў: ’раскідзістае дрэва на адкрытым месцы’ (Сцяшк. МГ), ’вялікая сасна на полі; векавы лес’ (Яшкін), ’апалонік (паўзуны)’ (Сцяшк. МГ, Шатал., Жд. 3), ’галавень’ (Жд. 2). Таксама шмат вытворных з такой суфіксацыяй і рознымі значэннямі і ў іншых слав. мовах (падрабязны агляд матэрыялу дае Трубачоў, Эт. сл., 7, 7, але бел. мова прадстаўлена толькі прыкладам на ’апалонік’ з Жд. 3). Прасл. фармацыя *golvačь (ад *golva ’галава’ + суф. ‑(a)č‑ь). У аснове назвы ляжыць прыкмета ’вялікай галавы’ (сюды ’апалонік’ і ’галавень’). Далей метафарызацыяй узнікае ’раскідзістае дрэва’ (’з вялікай кронай’), ’вялікая сасна’ і, урэшце, ’векавы лес’. Можна ставіць пытанне: ці ўсе слав. словы, якія прыводзіць Трубачоў пад праформай *golvačь, праславянскага паходжання? Даная словаўтваральная мадэль ва ўсе часы была прадуктыўнай (і ў перыяд самастойнага існавання асобных слав. моў). Так што лепш гаварыць пра словаўтваральную мадэль *golvačь праславянскага характару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуми́чка ж.

1. (уполовник) обл. апало́нік, -ка м.;

2. перен. (замарашка) му́рза, -зы м. и ж., мурзі́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак (для заквашвання цеста, салення і пад.). [Маша] раскрыла дзежку, удыхнула прыемны, кіслы пах рошчыны. Шамякін. І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела І кідаў цеста ў скавародкі. Колас. [Дзед] зняў з вешалкі брызентавы плашч, у сенцах наліў з дзежкі ў біклажку квасу... Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Рухаць чым‑н. у вадкасці; мяшаць, перамешваць што‑н. вадкае; плюхаць. Ціха ля агню, толькі трашчыць вогнішча ды ў лозах у вадзе, што злецілася, боўтае рыба. Пташнікаў. На ім [ўслоне] стаяла дзежка цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела. Колас. Лыжкаю, якую бывалыя рукі лыкам прывязалі да галінкі, .. [Пархвеныч] боўтае ў вядзёрку, збірае накіп з юшкі. Накіпу ўжо і няма, а ён усё боўтае ды боўтае лыжкаю. Карамазаў.

2. чым. Рабіць рухі чым‑н. звешаным. Падлубны ціхенька пасвістваў, боўтаючы нагамі пад лавай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́жка лы́жка, -кі ж.; (разливательная) апало́нік, -ка м.;

ло́жка дёгтя в бо́чке мёду погов. лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду;

че́рез час по ча́йной ло́жке праз гадзі́ну па ча́йнай лы́жцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)