пісу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Разм. Маленькае пісьмо, запіска. — Уся гэта мая бяда, як ты кажаш, змешчана вось у гэтай невялічкай пісульцы, — Лабановіч паказаў паперку ад дырэкцыі народных школ. Колас. Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя. Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
берагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца, ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак.
1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы. Гаўрылкін.
2. Зал. да берагчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згрупава́цца, ‑пуецца; ‑пуемся, ‑пуецеся; зак.
Сабрацца, аб’яднацца ў групу (групы); размясціцца групай (групамі). Хуткакрылыя стрыжы згрупаваліся і насіліся ў паветры, нібы трэніраваліся перад адлётам. Федасеенка. Хутка вакол Андрэя згрупавалася чалавек пятнаццаць салдат, якія сталі яго поўнымі паслядоў[нік]амі. Галавач. Новае пакаленне пісьменнікаў.. згрупавалася ў арганізацыю «Маладняк». «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцавы́, ‑ая, ‑ое.
Які знаходзіцца на канцы чаго‑н., з’яўляецца канцом. Канцавы прыпынак аўтобуса. □ Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя І іх трымаліся выключна. Колас. Да лесу ад Андрэя зусім блізка: ён жыў з самага краю Лонвы, яго хата была канцавая ў вёсцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрамкі́, прысл.
Разм.
1. Тое, што і напрасткі. Час быў дамоў, і .. [Павел з Мартай], жартуючы, пайшлі напрамкі да шашы. Вышынскі.
2. Прама ў вочы. Калі толькі заводзілася гаворка пра Андрэя, таго і чакай, што хто-небудзь секане напрамкі: «А-а, Завацкага хлебам не кармі — толькі дай лейцы ў рукі». Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны. Залятала ў душу Андрэя так патрэбная цяпер уцешная мелодыя. Пестрак. Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заправі́ла, ‑ы, м.
Неадабр. Пра таго, хто іграе кіруючую ролю дзе‑н., верхаводзіць кім‑, чым‑н. П. Пестрак паказаў у рамане, што не кучка капіталістычных заправіл, а народ з’яўляецца той рэальнай сілай, якая творыць гісторыю. Хромчанка. Андрэя Драчуна і яшчэ самых галоўныя заправіл вёскі забралі на вайну ў першую мабілізацыю. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Рабіць сутаргавыя рухі; перасмыквацца. Адна нага ніжэй калена ў Андрэя Лялюгі драўляная. Калі выстругае сабе новую, то ходзіць нішто сабе, мала накульгвае, а як стопча гумавыя набойкі.., дык ягоныя плечы ў хадзе смыкаюцца ўніз — уверх. Б. Стральцоў.
2. Зал. да смыкаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. // Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бянтэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.
Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго. Колас. Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала... Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)