АНДРЭ́Я (Andreaea),

род лістасцябловых імхоў сям. андрэевых. Каля 120 відаў. Растуць у высокіх шыротах і высакагор’ях па ўсім зямным шары. На Беларусі ў зах. раёнах трапляецца андрэя скальная (A. rupestris).

Утварае невял. цвёрдыя дзернавінкі ад бура-зялёнага да чырвона-бурага колеру. Сцяблы 1—2 см выш., прамыя або прыўзнятыя, густа ўкрытыя лісцем. Лісце прадаўгавата-яйцападобнае або яйцападобна-ланцэтнае, тупое, без жылак, вельмі гіграскапічнае. Каробачка на псеўданожцы, прадаўгавата-авальная, раскрываецца 4 прадаўгаватымі шчылінамі.

Г.​Ф.​Рыкоўскі.

Андрэя скальная.

т. 1, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

андрэ́я

(н.-лац. andreaea)

лістасцябловы мох падкласа андрэідаў, які трапляецца на камянях у лясах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Андрэ́й

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Андрэ́й Андрэ́і
Р. Андрэ́я Андрэ́яў
Д. Андрэ́ю Андрэ́ям
В. Андрэ́я Андрэ́яў
Т. Андрэ́ем Андрэ́ямі
М. Андрэ́ю Андрэ́ях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

St Andrew’s Day [sntˈændru:zˌdeɪ] n. Дзень Свято́га Андрэ́я (нацыянальнае свята Шатландыі, 30 лістапада)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

андрэі́ды

(н.-лац. andreaeidae)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам андрэя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

church [tʃɜ:tʃ] n.

1. царква́; касцёл;

St. Andrew’s Church касцёл св. Андрэ́я

2. хрысція́нскае веравызна́нне

3. Church царква́ (арганізацыя);

the Church of England англіка́нская царква́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНДРЭ́ЕЎСКІ СЦЯГ,

сцяг на карме судна ў расійскім ВМФ. Уведзены ў 1699 Пятром I. Палотнішча з блакітным крыжам па дыяганалі (крыж Андрэя Першазванага) спачатку было трохпалоснае — бела-сіне-чырвонае, потым (з 1709) аднаго з гэтых колераў, з 1865 — белае.

Андрэеўскі сцяг.

т. 1, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗЯСЛА́Ў,

князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 як пляменнік кн. Андрэя Валодшыча. Магчыма, сын кн. Мікулы Валодшыча. Быў адным з саюзнікаў кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з уладзімірскім кн. Усеваладам Вялікае Гняздо і Расціславічамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі.

А.​В.​Іоў.

т. 7, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вуша́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і вушасты. Андрэя Крушына ведаў яшчэ вушатым гімназісцікам у форменнай аксамітнай шапцы Віленскай беларускай гімназіі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯЧАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ (1112? — пасля 1127),

клечаскі (клецкі) князь. Сын Яраслава Святаполчыча. Клечаскі ўдзел атрымаў, верагодна, ад кіеўскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127 паводле загаду Мсціслава ў кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю ўдзельнічалі войскі Вячаслава з Турава, Андрэя з Уладзіміра, Усевалада з Гародна, Вячаслава Яраславіча з Клечаска, якія былі накіраваны на Ізяслаўль (Заслаўе), горад быў імі захоплены і разрабаваны.

т. 4, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)