ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нская ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскія
Р. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх
Д. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаму ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаму ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім
В. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі (неадуш.)
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага (адуш.)
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскую ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскія (неадуш.)
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх (адуш.)
Т. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаю
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскімі
М. ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́нгло-америка́нский а́нгла-амерыка́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метады́зм, ‑у, м.

Рэлігійная англа-амерыканская сектанцкая плынь, якая аддзялілася ў першай чвэрці 18 ст. ад англіканскай царквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэр’е́р, ‑у, м.

Знешні выгляд і склад цела жывёл. Пірат [сабака] рос не якім-небудзь дварняком, а на рэдкасць разумным англа-русам з выдатным экстэр’ерам. Карамазаў.

[Фр. extérieur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піня́га (з шавецкага рамяства) (Сержп. Грам.), польск. pinku, репка ’шавецкі цвік, шавецкая шпілька, якой прыбіваюць падэшву да бота’. З ням. Pinne ’тс’ (Варш. сл., 4, 195) < (н.-ням. pfinne, в.-ням. pfln, англа-сакс. /ля) < с.-ірл. Ьепп ’рог’ (Васэрцыер, 173). Гл. таксама пяняга ’кавалак скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням. Torf (н.-ням., в.-ням. zurba, zurf, англа-сакс., англ. turf ’дзірван’, ст.-сканд. torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд. darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб. turab ’зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пік1 ’хутка што-небудзь выкінуць, выставіць на від’; у выразе: пік яму ў нос яго ж дабром’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да пікаць1 (гл.).

Пік2 ’смала, вар’, пі́ка ’бітум, вараная смала’ (Ян., ТС). З н.-ням. Pick ’смала’, якое, як і англ.-сакс. pic, англ. pitch, з лац. pix ’смала’, калькі са ст.-грэч. πίσσα, атычн. πίττα ’тс’ < *piki̯a.

Пік3 ’касцявы мозг (ТС). Усечаная форма лексемы шпік ’тс’ (гл.).

Пік4: гадзіны пік ’час вышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.’ (ТСБМ). З рус. часы пик, якое з’яўляецца паўкалькай англа-амерыканск. peak hours ’тс’ (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 136).

Пік5 ’спічастая вяршыня гары’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 86) з франц. pic ’тс’ (Мацэнаўэр, LF, 12, 340; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгла́ ’дробны дождж, імжа’, ’туман, смуга’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Яруш., Інстр. I), імла́ (Кліх., Сцяшк. МГ, Мат. Гродз.); параўн. зах.-бранск., смал. имгла́ ’тс’. Рус. мгла, укр. мла, імла́, польск. mgła, в.-луж., н.-луж. mła, палаб. ḿåglă, чэш. mlha, уст. і дыял. mhla, славац. hmla, славен. megla, серб.-харв. ма̀гла, балг. мъгла́, макед. магла, ст.-слав., ст.-рус. мьгла — усе са значэннем ’туман, смуга’. Прасл. *mьgla ўзыходзіць да і.-е. *meigh‑ ’станавіцца цёмным’ (параўн. міг) з фармантам ‑l‑ (гл. Мейе, Études, 418); параўн. генетычна роднасныя літ. miglà, лат. migla, грэч. ὀμίχλη, алб. mjégullë ’туман’, нідэрл. miggelen ’імжэць’, ст.-інд. mih‑ ’дождж’, mēghás ’воблака’, авест. maēγa‑ ’тс’, перс. mēγ‑ ’тс’, арм. mēg ’туман’, англа-сакс. mist ’тс’. Гл. Покарны, 1, 712; Праабражэнскі, 1, 518; Фасмер, 2, 587–588; Махэк₂, 368; Скок, 2, 353. Беларуская лексема з пратэтычным і‑; форма імла са спрашчэннем кансанантнай групы. Гл. імгліць, імжа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іска́ць ’шукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.), іска́ць, іска́цца ’шукаць у галаве’ (Шат., Касп.). У літ. мове выціснута агульнабел. шукаць. Рус. иска́ть ’шукаць’, дыял. иска́ться ’шукаць у галаве’, укр. дыял. ська́ти ’шукаць у галаве’, польск. iskać ’шукаць вошы’, ст.-чэш. jíiskati ’шукаць’, славац. ískať ’шукаць у галаве’, славен. iskáti ’шукаць’, серб.-харв. ѝскати ’жадаць’, ’шукаць’, балг. и́скам ’жадаць’, ’прасіць’, ’патрабаваць’, макед. дыял. иска ’хацець’. Ст.-слав. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’прасіць’, ст.-рус. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’дамагацца’, ’прасіць’, ст.-бел. искати ’шукаць’. Прасл. *jьskati працягвае і.-е. *ais‑ ’жадаць, хацець, шукаць, патрабаваць’ (Покарны, 1, 16); параўн. літ. ieškóti ’шукаць’, лат. iẽskât ’шукаць вошы’, ст.-інд. iccháti, авест. isaiti ’шукаць, жадаць’, ст.-в.-ням. eiskōn, ням. heischen ’патрабаваць’, англа-сакс. āscian, англ. to ask ’пытацца’. Гл. Фасмер, 2, 139–140; Слаўскі, 1, 729–730; Безлай, 1, 212; Трубачоў, Эт. сл., 8, 238–239, дзе агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жасцёр ’куст або дрэва сямейства крушынавых, Rhamnus L.’ (ТСБМ), жасты́рь ’расліна, якая ’ўжываецца, калі баляць зубы або жывот’ (Нас.), жыстор, жысцёр(ына), жыстар, жысцяр(ына), засцір (Кіс.). Рус. жо́стер, же́стер, жесть, же́рест, укр. жо́стир, жестер, жосціл, ст.-польск. rzeszecina, rzeszenica, trzęsiecina, польск. szakłak, sakłak, szelestena, szestelena, н.-луж. rašeśin, raśešyna ’тс’, балг. дыял. жѐщель ’Acer tataricus’, шѐстил ’Acer platanoides’, серб.-харв. же́шља, жѐстика, же̏ст, же̑ст, жѐстила ’Acer tataricus’, славен. žestílj, žestika ’Acer monspessulanum’. Паводле Петарсана (Lunds Univ. Arsskr. NF., Bd. 19, № 6, c 41 і наст.), роднаснае англа.-сакс. gorst ’дзікі цёран’, ст.-інд. ghr̥stis̥ ’дзікі кабан’, рус. жерех, але найстаражытная форма няясная (Фасмер, 2, 49). Скок (3, 677) суадносіць з же̏сток ’жорсткі’, што патрабуе семантычнага ўдакладнення. Гл. яшчэ Махэк, Jména rostl., 145. Улічваючы, што жасцёр мае калючкі, ці не трэба параўнаць з і.-е. сям’ёй назваў раслін, да якой належаць ням. Gerste ’ячмень’, магчыма, грэч. ἄ‑χερδος ’дзікая груша, глог’, *g̑herzd(h) ’калючае’ (гл. Покарны, 1, 446), аб чым між іншым можа сведчыць і тое, што назва жэстэлина выкарыстоўваецца і для назвы калючай слівы ’Prunus spinosa L.’ (стол., Лексика Пол., 420) побач з назвай для жасцёра (жыстылы́на, стол., Нар. лекс., 124). Гл. жарства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)