адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць.

А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. усе магчымасці.

А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць.

А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем.

А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу).

А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу).

Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н.

Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н.

Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; заг. адмоўся; зак.

1. Не згадзіцца рабіць што‑н.; выказаць сваю нязгоду займацца чым‑н. Пасля сканчэння акадэміі Зіну і Ніну хацелі пакінуць у аспірантуры, але яны катэгарычна адмовіліся. Гурскі. Дзед Талаш і Нупрэй мелі ўсе падставы адмовіцца на сённяшні дзень ад разведкі мястэчка. Колас. // Не прыняць чаго‑н., адхіліць. Адмовіцца ад падарунка. □ [Дзед:] — А пра вас, малых, дык і гаварыць няма чаго, — ад салодкага вы ніколі не адмовіцеся. Рылько.

2. Парваць сувязі з роднымі, блізкімі; адрачыся. Але Паддубны не можа адмовіцца ад Ганны, адштурхнуць яе ад сябе, панесці цяжкую рану гэтаму блізкаму і дарагому чалавеку. Хромчанка.

3. Не прызнаць за сваё, не пацвердзіць чаго‑н. Адмовіцца ад сваіх абяцанняў. Адмовіцца ад подпісу. // Перастаць трымацца чаго‑н.; адступіцца ад чаго‑н. Адмовіцца ад веры. Адмовіцца ад сваіх поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́цьадштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуўшы, перамясціць убок, назад, наперад. [Карн] папляваў у далоні, глыбока капнуў рыдлёўкай старое вогнішча, адкінуў зямлю ўбок. Шамякін. // Рэзка, з сілай адштурхнуць, адвесці ад сябе каго‑, што‑н. [Лёдзя] адкінула Яўгенавы рукі, усхапілася і адышла ад акна. Карпаў. / у безас. ужыв. З усёй сілы Алег націснуў на кнопку, і яго адразу адкінула назад. Гамолка. // перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго‑н. А вайна ўсё адкінула назад, сям’ю па свеце раскідала. Кавалёў.

2. Атакаваўшы, прымусіць адступіць. Натхнёныя першай удачай, танкісты Анішчанкі кінуліся ў атаку і пасля кароткага жорсткага бою адкінулі ворага. Гурскі.

3. Не прыняць чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. Ці ж кепска ў свой мізэрны бюджэт уключыць рублёў пятнаццаць за скуру ліса.. Хто ж адкіне гэта? Шынклер. [Стафанковіч унуку:] — Я табе прынясу, .. падарую, рабі, што сабе хочаш, такія рэчы, што ніхто не адкіне. Чорны. // перан. Вызваліцца, адмовіцца ад якіх‑н. прывычак, думак, пачуццяў і пад. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. Перш за ўсё, як зусім Непатрэбную рэч, Жаль, што сэрца сціскаў мне, Адкінуў я прэч. Куляшоў.

4. Адвесці ўбок ці апусціць уніз што‑н., замацаванае адным краем. Хвошч адамкнуў куфэрак, адкінуў вечка і задаволена пацёр твар абедзвюма рукамі. Лупсякоў. // Рэзкім рухам адвярнуць, адагнуць край чаго‑н., што звісае, пакрывае. Адкінуць з грудзей коўдру. □ Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой. Даніленка. // Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу). Пан узяў рог пакручасты, Пазалочаны, блішчасты, Важна выставіў нагу, Галаву крыху адкінуў Ды расправіў грудзі, спіну І ў ражок той тру-гу-гу. Колас.

5. Зменшыць на пэўную колькасць пры адыманні; адняць. Адкінуць сем ад пятнаццаці. // Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго‑, чаго‑н. Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

6. Вярнуць чужое (знойдзенае, украдзенае і пад.); падкінуць.

7. безас. Вярнуцца (пра хваробу). Ён быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік, і яго адкінула зноў. «Работніца і сялянка».

8. Адбіць, стварыць (цень, водсвет і пад.). Электрычнае святло адкінула роўны водсвет на людскія твары. У стэпе, залітым месячным святлом, курган адкінуў густы цень.

•••

Адкінуць хвост (ногі, капыты) — захварэць, памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)