адштурхну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адштурхну́ адштурхнё́м
2-я ас. адштурхне́ш адштурхняце́
3-я ас. адштурхне́ адштурхну́ць
Прошлы час
м. адштурхну́ў адштурхну́лі
ж. адштурхну́ла
н. адштурхну́ла
Загадны лад
2-я ас. адштурхні́ адштурхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адштурхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Штуршком аддаліць, адапхнуць каго-, што-н.

2. перан. Сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-н.; парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-н.

Сваімі ўчынкамі а. знаёмых.

|| незак. адшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і адштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштурхну́ць сов., прям., перен. оттолкну́ть;

яна́ са зло́сцю ~ну́ла яго́ — она́ со зло́стью оттолкну́ла его́;

твае́ ўчы́нкі ~ну́лі мяне́ — твои́ посту́пки оттолкну́ли меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.

1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.

2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштурхну́ты прям., перен. отто́лкнутый; см. адштурхну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшту́рхваць несов., прям., перен. отта́лкивать; см. адштурхну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшту́рхванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адштурхваць — адштурхнуць і адштурхвацца — адштурхнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отшатну́ть сов., разг.

1. адхісну́ць, адхілі́ць;

2. перен. адштурхну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)