Суно́жаць ’сенажаць’ (мазыр., ГЧ). Ад больш ранняга сено́жаць (гл. сенажаць) з прыпадабненнем галосных. Параўн. таксама сенажа́ць ’тс’, санажа́тка ’тс’ (ашм., лаг., Стан.), што адзначаны ў дакументах XIII–XV стст. (Станкевіч, Язык, 986).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калыба́ ’зыб на рацэ’ (гом., Яшк.). Дастаткова блізкія формы адзначаны ў рус. мове: раз. колыбка ’гайданка (на моры, возеры, рацэ)’ і асабліва адзначае Джэмсам colliboke ’хвалі’. Хутчэй за ўсе незалежныя ўтварэнні, вытворныя ад kolybati (аб якім гл. пад калываць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус. надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною.
2. перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму‑н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей. Савіцкі.
3. Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачкі дрэва замест гузіка.
4. Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр. кава, бел. слова з польск. kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб. kahwa ’кава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск. kawa — тур. kahve. Гл. кофе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пак ’стос або звязка пэўных прадметаў’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., ТС), ’скрыня, у якую ссыпаюць муку’ (Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’пенал’ (Шат.). Праз польск. pak, paka з ням. Packen, Pack ’пакет, звязка’, таксама як і рус. пак (аб апошнім гл. Фасмер, 3, 188). Пакава́ць з польск. pakować; дзеяслоў адзначаны ў ст.-бел.: паковати < ст.-польск. pakować (Булыка, Лекс. запазыч., 248).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трашчэ́ць ‘выдаваць рэзкія гукі, скрыпець, бразгатаць’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), ‘гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.). Гл. трашчаць; няма падстаў разглядаць як запазычанне з літ. traškė́ti ‘трашчаць’ з заменай літ. ‑šʼkʼ‑ на ‑шч‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133), паколькі адзначаны дзеяслоў у такой форме характэрны для ўсяго паўночна-ўсходняга дыялекта беларускай мовы (Мацкевіч, Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове, Мінск, 1959, 28) і вядомы іншым славянскім мовам, параўн. польск. trzeszczeć ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́нічы, ноньчы ’сёлета’ (Сл. ПЗБ), ’сёлета; сягоння, цяпер’ (бешанк., Нар. сл.), сюды ж таксама ноненны ’сяголетні’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, запазычанне з рус. ноньче ’тс’ (праз мову мясцовых жыхароў-старавераў), аднак суфікс ‑ч‑ы, адзначаны, паводле Шубы (Прыслоўе, 63), у нонячы ’тс’ побач з заўтрачы, сённечы і пад., ставіць пад сумненне такую магчымасць. Хутчэй за ўсё, мясцовае ўтварэнне ад ноні ’тс’ (< прасл. *пъпё), варыянт ніні, ніня (гл.) (Фасмер, 3, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́бу ’быццам бы, як бы’: ад зямлі та́бу адсы́рвае (мазыр., ГЧ). Кандэнсацыя выразу так бы ’як бы’ ці *то бы (гл. то, бы) з дыялектным пераходам ы → у ў фіналі.
Табу́ ’забарона’, ’забарона на пэўнае слова, дзеянне, прадмет’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. табу́ ’тс’ з англ. taboo, tabu ’табу, забарона’, што, у сваю чаргу, запазычана з палінэзійскіх моў, дзе tapu ’свяшчэнны, недатыкальны’ літаральна азначае ’асаблівым чынам адзначаны’ і складаецца з дзвюх частак ta ’адзначыць’ і pu ’надта, надзвычай’ (ЕСУМ, 5, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ка́лінь, ко́лінь ’калі-небудзь’ (пін., Нар. лекс.). Прыклад мадэлі, рэпрэзентаванай такімі ўтварэннямі ў гаворцы, як дэнь ’дзе-небудзь’, хтонь ’хто-небудзь’, кудань ’куды-небудзь’, шчонь ’што-небудзь’. У рус. гаворках адзначаны ўтварэнні тыпу коли не, колино, якія адлюстроўваюць іншы тып утварэння і па значэнню не супадаюць з бел. прыкладам. Магчыма, аб такой самай рэдукцыі другога слова (якое ўспрымаецца як складанае з істотна рознымі па функцыі часткамі?) сведчыць і адзначанае на іншай тэрыторыі каліль, коліль. Ізаляванасць гэтых форм дазваляе меркаваць, што яны другасныя і паходзяць ад колінь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)