паму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Мучыцца некаторы час. [Максім:] — Не трэба так абыякава адносіцца да яго пачуцця.. Не кахаеш — так і скажы. Хлопец памучыцца і супакоіцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць; патухлы. Загаслыя галавешкі. Загаслае вогнішча.

2. перан. Стомлены (пра вочы, погляд). Вочы запалі глыбока пад бровы і глядзелі адтуль абыякава, пустыя і загаслыя. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сця ў выразе ні сця любяабыякава, неахвотна’ (Кал.), ні съця́, ні любя ’абы-як’ (гродз., Янк. Мат.). Гл. сціць, відаць, першапачаткова ’не шануючы і не любячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́ха, -а, н.

1. Няшчасце, зло, бяда.

Да ўсякага л. прывыкнуць можна.

2. У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.

Ведаць, пачым фунт ліха (разм.) — пазнаць, як цяжка жыць у горы, нястачы.

Да ліха (разм.) — вельмі многа.

Ліха яго бяры (разм.) — адносіцца абыякава да чаго-н.

Не памінай (не памінайце) ліхам (разм.) — не ўспамінай(успамінайце) блага.

Як на (тое) ліха (разм.) — не ў пару, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыно́ўні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Тое, што і сыноўскі. — Я заўсёды любіў свой народ, зямлю бацькоў сваіх, — сказаў .. [Гогіберыдзе] .. — І не вельмі паважаю тых, хто ставіцца абыякава да сваіх сыноўніх абавязкаў. Самуйлёнак. Яўхім паслухмяна замаўчаў, паказваючы сыноўнюю пакору. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слю́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе слюду, багаты на слюду. Слюдзістая парода. Слюдзістыя слапцы. // Які нагадвае сабой слюду. [Шчупак] ледзь жывы, хваравіта варушыць жабрамі, цяжка дыхае пляскатай пашчай і абыякава, глядзіць на белы свет слюдзістымі сваімі вочкамі. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толь, ‑ю, м.

Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь. Брыль.

[Фр. tôle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́кась ’наўкос’ (Гарэц., Др., Сцяшк. Сл.; калінк., З нар. сл.), ’коса’ (Яўс.), накаські ’тс’ (Яруш.), накасяк ’перакошваючы, абыякава, няправільна’ (Янк. 3.). Утворана з прыназоўнікавага словазлучэння на кось, дзе выступае адпрыметнікавы назоўнік са значэннем ’нешта касое’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ўгалаў (неугылыу) ’не сваім голасам’ (Бяльк.), неўгблоўабыякава, нецікава’ (ТС). Да галава, параўн. народны выраз не браць у галаву ’не турбавацца, не клапаціцца’, аднак першае з адзначаных значэнняў застаецца нявытлумачаным (збліжэнне з галець, галёкаць ’крычаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахоўрыць, полбу рыцьабыякава папрасці’ (ТС). Да рус. пск., цвяр. χάβρα ’разява’, ’неахайны’, пск. ’непаваротлівая жанчына’, якое Фасмер (3, 252) звязвае з ховря, хавронья ’свіння’ < ад імя ўласнага Хавронья, Февронья, якія з с.-грэч. Φεβρωνία.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)