камлы́га, ‑і, ДМ ‑лызе, ж.
Вялікі бясформенны кусок, абломак якой‑н. цвёрдай масы. Раскідаючы ў бакі камлыгі сплюшчанай дарожкай зямлі,.. паволі паўзлі танкі. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глы́ба, ‑ы, ж.
Вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдага цела. Гранітная глыба. Глыба лёду. □ Летні сад над Нявою, агні над Фантанкай, Медны коннік на глыбе, залочаны шпіль... Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясла́, ‑ы; мн. цёслы, ‑аў; ж.
Уст. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад. У раскопе 1969 г. знойдзены абломак сякеры, цясла, свярдзёлак. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Карма́г ’абломак нажа’ (Грыг.). Відаць, трэба чытаць карман (гл.). якое ад карнай ’нож з кароткім зламаным лязом’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карына́, ‑ы, ж.
Разм. Кусок, абломак дрэвавай кары. На дрывотні, пад варыўнёй, хлыстала па бервяне тонкая сасновая карына. Пташнікаў. Лёнька вярнуўся ў курэнь і сеў выразаць з хваёвай карыны пісталет. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кінуць.
2. у знач. прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс ‑іна ў функцыі сінгулятыўнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
а́йсберг, ‑а, м.
Плывучая ледзяная гара, абломак ледавіка. І вось ужо адкрытая прастора, Там-сям, як лебедзь, айсберг праплыве. Звонак. Праз чорныя ночы, між айсбергаў хмурых Плылі яны [караблі] ў далі ў ліхія марозы. Броўка.
[Англ. iceberg з сканд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валу́н, ‑а, м.
Вялікі камень — абломак горнай пароды. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні... і пясок. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трухля́к, ‑а, м.
Кавалак, абломак чаго‑н. трухлявага (звычайна пра дрэва). // Які‑н. трухлявы прадмет. Ноч у ноч хадзілі мужыкі на балота залатых арэшкаў шукаць. Падыдуць да яго, возьмуць у рукі, — не золата, а трухляк... Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)