абло́мак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абло́мак абло́мкі
Р. абло́мка абло́мкаў
Д. абло́мку абло́мкам
В. абло́мак абло́мкі
Т. абло́мкам абло́мкамі
М. абло́мку абло́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Абламаны, адбіты кавалак чаго-н.

А. граніту.

А. цаглянай сцяны.

2. перан. Тое, што засталося з ранейшых часоў, мінулага перыяду.

Абломкі старога свету.

|| прым. абло́мачны, -ая, -ае (спец.).

Абломачныя горныя пароды (пароды, якія складаюцца з абломкаў больш старажытных горных парод).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́мак, -мка м. обло́мок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абло́мак, ‑мка, м.

1. Адламаны, адбіты кавалак якога‑н. прадмета. Абломак біўня маманта. □ Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч. У кожным абломку пароды Чытаў ён [геолаг] разгадкі прыроды. Звонак.

2. перан. Рэшта таго, што існавала раней. Сышлі са сцэны прэч магнаты, Абломкі выцвіўшых вякоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́мак м

1. Brchstück n -(e)s, -e;

2. мн:

абло́мкі даўніны́ Überbleibsel [Überreste] des ltertums

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обло́мок абло́мак, -мка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́йсберг, -а, мн. -і, -аў, м.

Плывучая ледзяная гара, абломак ледавіка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Абломак іголкі, металічнага стрыжня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікі камень — абломак горнай пароды.

|| прым. валу́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мень

абломак такой пароды; кусок каштоўнага мінералу’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мень камяні́
Р. ка́меня камянёў
Д. ка́меню камяня́м
В. ка́мень камяні́
Т. ка́менем камяня́мі
М. ка́мені камяня́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)