Абша́стацьабабраць, абакрасці’ (Бяльк., БРС, Касп.), абшастаць ’абрэзаць’ (Сцяц.) да шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наабіра́ць сов. (во множестве)

1. обобра́ть;

2. начи́стить;

1, 2 см. абабра́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Абабраць усё, многае. Паабіраць яблыкі.

2. і без дап. Абіраць некаторы час. Паабіраў хлапчук гадзіну вішні і пайшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблапо́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Разм. груб. Абмануць з карыслівай мэтай; абдурыць, абабраць (у 2 знач.). [Хмара:] — Месяцы два назад нам удалося аблапошыць нямецкую агентуру. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абадраць у многіх месцах, кругом; абадраць усё, многае. Паабдзіраць кару на дрэве. Паабдзіраць ногі.

2. перан. Разм. Абабраць, абкрасці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш.-ласк. да ліпа ​1; маладая ліпа. [Месяц] стуліўся за кучаравую пахучую ліпку. Крапіва.

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку гл. абадраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшывалі́цьабабраць, абакрасці, зрабіць хутка справу’, параўн. абшамыць (Бяльк.) да аб‑шавяліць. Параўн. другое значэнне дзеяслова шаволіць ’шукаць, рыскаць’. Гл. шаволіць, абшаволіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.

2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.

Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашу́шкаць ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.). Ад шушкаць ’шастаць, корпацца’ пад уплывам ашустаць (гл.); цікавая паралель балг. ошушкамабабраць да ніткі; з’есці ўсё да крошкі’ (ад шушка ’крышка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)