рэ́пацца, ‑аецца; незак.
Разм. Трэскацца, лопацца. [Паліна], такая маленькая, працуе там, на перамычцы, дзе раве сівер, ад якога рэпаюцца вусны і робіцца задубелым і непрыгожым твар. Савіцкі. Гэта рэпаецца спелы Жоўты струк, тугі і поўны, І на свет выходзіць белы Зіхатлівы твар бавоўны. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́жалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка.
2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны, які выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад. Жытні солад. Ячменны солад.
2. перан. Прыемнае адчуванне, слодыч. Праз солад дрымоты Толя пачуў, як Максім засмяяўся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ня, ‑і.
1. м. і ж. Разм. Чалавек, які любіць спаць, многа спіць. — А дзе Ліда? — Спіць яшчэ. — О-о, соня, — нібы здзівіўся.. [Васіль] і падышоў да ўваходу ў другі пакой. Федасеенка.
2. ж. Невялікая жывёліна атрада грызуноў, якая праводзіць зіму ў спячцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спардэ́к, ‑а, м.
Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.
[Англ. spar-deck.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спу́сцісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які паступова, непрыкметна спускаецца; пакаты. Клебер убачыў зацэментаваны край колішняга акопа.. Там, дзе не было цэменту, край аб’ехаў і быў спусцісты. Чорны. Бераг рабіўся ўсё больш спусцісты. Місько.
2. Які звешваецца, спускаецца ўніз. [Вецер] падхоплівае пасмамі спусцістае голле бярэзін. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
срэ́бны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сярэбраны. Раскідзістая ігруша-дзічка стаяла ў пышным уборы срэбнага інею. Лынькоў. У чалавека былі густыя валасы на галаве, сівізна іх толькі кранула дзе-нідзе срэбнымі ніткамі. Чорны. / у паэт. ужыв. Як сцежка срэбная, бяжыць-гудзе паток. Грамыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стове́жавы, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага! Мележ. А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі? Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укаране́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Пусціць глыбока карэнне.
2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаса́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. Галоўны фасад павільёна ўпрыгожваецца велічнай каланадай. «Беларусь». Цешыла і вабіла ўсё: .. абліты вадою асфальт, у якім люстраваліся фасады будынкаў, машыны і людзі. Грамовіч.
2. Спец. Вертыкальная праекцыя аб’екта.
[Фр. façade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)