Слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Бяльк.), слю́нькі ‘слінкі; плач, слёзы’, слю́нька ‘ёрш’ (Ян., Мат. Гом.), слюніць ‘ціха плакаць’ (Шымк. Собр.). Укр. дыял. слю́на, слюна́ ‘тс’, рус. слюна́, балг. слю́на. Няясна. Меркавалі, што з *slina (гл. сліна) пад уплывам *plʼujǫ ‘плюю’ (Брандт, РФВ, 23, 298 і наст., Махэк₂, 555, са знакам пытання). Міклашыч (307) і Бернекер (IF, 10, 163) выводзілі з *splʼuna, супраць Праабражэнскі (2, 332); ЕСУМ (5, 313) узнаўляе прасл. *slʼuna < *sleu‑na, звязанае чаргаваннем галосных з *slina < *slei‑na. Сюды ж слюні́ць ‘слініць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць. Журба. Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць. Чарот. [Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́вязь, ‑і, ж.
1. Ніжняя полая частка песціка ў кветцы, якая пасля апылення ператвараецца ў плод. Галіна яблыні, уся ў светла-зялёных камячках завязі, ціха пагойдвалася над самай фіранкай каля стала. Хадкевіч. На ляшчыне.. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. // Маленькія недаспелыя плады. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.
2. Узнікненне, утварэнне плода. Пачатак завязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надры́ў, ‑рыву, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надарваць (у 1 знач.).
2. Надарванае месца. Надрыў на мяшку.
3. перан. Празмернае фізічнае напружанне. Ганяў за двое ці больш узбоч шашы прыглушана і з надрывам узвываў грузавік. Гроднеў.
4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў. — Даруй, Настуля, — ціха, з балючым надрывам у голасе, сказаў [Грысь]. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.
1. каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.
2. чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар. Навуменка. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Пташнікаў.
•••
Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахля́бісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае перахлябіны, з перахлябінамі. Перахлябісты конь. □ Дзімка завёз вязку.. ў двор, скінуў яе там з санак і па крывой, перахлябістай вуліцы ішоў назад. Капыловіч. Міця напаткаў на пераездзе Драгуна, агранома з райза, рухавага перахлябістага чалавека. Навуменка. У гэты раз настаўнік гаварыў ціха, паўшэптам, нахіліўшыся крута наперад сваім перахлябістым тулавам. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супако́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад супакоіць.
2. у знач. прым. Які супакоіўся, не адчувае больш непакою, хвалявання. Супакоены Віктар сеў за стол і пачаў апрацоўваць селькораўскія пісьмы. Даніленка.
3. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою, нерухомасці. Над затуманенай навалаю гор у супакоеным вячэрнім небе ціха дагараў шырокі Мядзведжы хрыбет. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́ха, прысл.
Абл.
1. Ціха, нягучна. Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім — Бандарыха. Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха. Купала. — Скажы ты... — загаварыў Махорка да Насты, сціха, як шаптаў. Пташнікаў. // Нячутна, не робячы шуму. Ён [Гусляр] падаўся сціха да акна. Лойка.
2. Незаўважна для іншых, тайна. Прабраліся б сціха на насып. Ад мосціка ў трох кіламетрах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяг 1, ‑у, м. (рэдка).
Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.
•••
Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.
Даць цягу гл. даць.
З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.
цяг 2, ‑а, м.
Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да снегу; які з’яўляецца снегам. Снежныя гурбы. Снежныя хмары. □ Дзе-нідзе трэсне ад марозу галінка, сарвецца снежны ком з яловай лапы, і зноў усё ціха, ціха. Лынькоў. Лес, пакрыты снежнай коўдрай, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. З галінак асыпаўся бліскучы снежны пыл. Шыцік. // Зроблены з снегу, у снезе, на снезе. Снежны домік. Снежная нара. Снежная дарога.
2. Багаты на снег. Снежная зіма. □ Успамінаюцца марозныя, снежныя ночы, цёплая печ і цягучы голас бабулінай песні. Брыль. Другая палова лютага 1929 года была сцюдзёнай і снежнай. Машара.
3. Пакрыты снегам. Снежнае поле. Снежныя горы. □ Снежная паляна, Снег блішчыць ў імгле. Бядуля.
4. Падобны на снег (колерам, выглядам). Снежнае палатно. Снежныя зубы. □ Снежная белізна была такой яркай, што ажно балюча стала вачам. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)